Сарбо́на (фр.: Sorbonne) — архітэктурна-гістарычны помнік, цэнтр Парыжскага ўніверсітэта ў Лацінскім квартале Парыжа. Уласнасць горада.

Славутасць
Сарбона
48°50′55″ пн. ш. 2°20′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1257
Сайт sorbonne.fr (фр.)(англ.)(італ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва Сарбона ад імя багаслова Рабера дэ Сарбон, духоўніка караля Людовіка IX Святога, які заснаваў тут у XIII стагоддзі багаслоўскі калеж — Калеж Сарбона, які пазней увайшоў у Парыжскі ўніверсітэт. Назва па сумежнасці была перанесена на сам універсітэт і замацаваўся за ім да сённяшняга дня.

Гісторыя

правіць

Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыжскага ўніверсітэта, які быў утвораны ў 1215 годзе аб’яднаннем некалькіх царкоўных школ. У 1257 годзе тэолаг Рабер дэ Сарбон, духоўнік караля Людвіка IX Святога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей з бедных сем’яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 годзе каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб’яднанне з тэалагічным факультэтам Парыжскага ўніверсітэта. У XVII ст. назва Сарбона пашырылася на ўвесь універсітэт. У 1972 годзе ўніверсітэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона. Цяпер так называюцца ўніверсітэты і іншыя ўстановы, што знаходзяцца ў цэнтры Лацінскага квартала Парыжа, паміж Пантэонам і плошчай Сен-Мішэль.

Рэканструкцыя, праведзеная ў 1885—1901 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара П. Ненота, надала Сарбоне сучасны выгляд. Ад ансамбля будынкаў, узведзеных кардыналам Арманам Рышэльё паводле плана архітэктара Ж. Лемерсье, захавалася толькі капліца.

На працягу стагоддзяў Сарбона была цэнтрам філасофскай, рэлігійнай і палітычнай думкі. Яе ўзначальвалі ў розны час Л. Кондэ, А. Рышэльё, Дж. Мазарыні. Універсітэты Сарбоны аўтарытэтны ва ўсім свеце.

Прафесары, выкладчыкі

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Вучыліся

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура

правіць
  • Крайко Э. Сарбона // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.

Спасылкі

правіць