Сарган II
Шару-кін II, або Са́рган II (акад.: ŠAR.RU.KI.IN) — цар Асірыі, кіраваў прыблізна ў 722 — 705 гадах да н.э., малодшы сын Тыглатпаласара III.
Сарган II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
акад.: Шару-кін — «Цар сапраўдны» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Салманасар V | ||||||
Пераемнік | Сінахерыб | ||||||
Нараджэнне |
каля 765 да н.э. |
||||||
Смерць | 705 да н.э. | ||||||
Род | Сарданіды[d] | ||||||
Бацька | Тыглатпаласар III[d] | ||||||
Дзеці | Сінахерыб | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сарган II узыйшоў на прастол пасля смерці свайго старэйшага брата Салманасара V у 722 годзе да н.э., і быў настроены вярнуць Асірыі былую магутнасць. Пра перыяд кіравання Саргана II захавалася шмат гліняных дакументаў.
У 722—719 гадах Сарган II быў заняты ваеннымі дзеяннямі на захадзе — у Сірыі і Палесціне, расчысціў стратэгічна важныя для Асірыі гандлёвыя шляхі ў Малую Азію, а з 718 года да н.э. перанёс ваенныя дзеянні на поўнач. Дзеянні Саргана II заўсёды былі старанна падрыхтаваны, у яго рэзідэнцыі, Дур-Шарукіне, захаваліся клінапісныя таблічкі з разведвальнымі данясеннямі з Урарту.
17 гадоў свайго кіравання Сарган правёў у бесперапынных войнах, значна пашырыўшы межы Асірыйскай дзяржавы. Паводле хронікі, Сарган быў забіты пры незразумелых акалічнасцях падчас паходу на Табал у 705 г. да н.э. «Спіс эпанімаў» дадае, што цар быў забіты з-за нейкага Эшпаі кулумійца ў сваім ваенным лагеры.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сарган II // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 179. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Саргон II // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Аналы Саргана II Архівавана 22 сакавіка 2011.
- Древний Восток и античность. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 1.
Новаасірыйскі перыяд | ||
Папярэднік: Салманасар V |
цар Асірыі каля 722 — 705 да н.э. |
Пераемнік: Сінахерыб |
Папярэднік: Мардук-апла-ідзін II |
цар Вавілона каля 710 — 705 да н.э. |