Сардэчна-сасудзістая сістэма
Сардэчна-сасудзістая сістэма (скарочана — ССС) — сістэма органаў, якая забяспечвае цыркуляцыю крыві і лімфы па арганізме чалавека і жывёл.
У склад сардэчна-сасудзістай сістэмы ўваходзяць крывяносныя сасуды, лімфатычныя сасуды і галоўны орган кровазвароту — сэрца. Крывяносныя сасуды дзеляцца на: Артэрыі, артэрыёлы, капіляры, венулы, вены.
У склад сардэчна-сасудзістай сістэмы ўваходзіць сэрца — орган, які прымушае кроў рухацца, нагнятаючы яе ў крывяносныя сасуды — полыя трубкі рознага калібра, па якіх яна цыркулюе.
Усе функцыі крывяноснай сістэмы строга ўзгоднены дзякуючы нервова-рэфлекторнай рэгуляцыі, што дазваляе падтрымліваць гамеастаз у зменлівых умовах знешняга і ўнутранага асяроддзя. Асноўнай функцыяй з'яўляецца дастаўка кіслароду і пажыўных рэчываў да органаў і тканак, а таксама вывядзенне вуглякіслага газу, перапрацаваных пажыўных рэчываў і іншых прадуктаў метабалізму.[1]
Гл.таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фота і Відэа