Сарх
горад у Чадзе
Сарх (фр.: Sarh) — трэці па велічыні горад Чада, адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Сярэдняе Шары і дэпартамента Бархім-Кох. Насельніцтва каля 105 тысяч чалавек (2006 г). Размешчаны прыкладна ў 550 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Чада Нджамены на беразе ракі Шары.
Горад
Сарх
Sarh
| ||||||||||
Сарх на Вікісховішчы
|
Сарх заснаваны французамі для вяртальнікаў з працоўных лагераў, утвораных пры будаўніцтве чыгункі Конга-Акіян. Сёння гэта буйны транспартны вузел і цэнтр бавоўнапераапрацоўваючай прамысловасці, таксама вядомы сваім начным жыццём. Славутасці: Нацыянальны музей Сарха, аэрапорт.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).