Сары-Джаз
Сары́-Джаз[1] (кірг.: Сарыжаз кыркасу, каз.: Сарыжаз жотасы) — горны хрыбет у Цэнтральным Цянь-Шані, на тэрыторыі Кыргызстана і часткова Казахстана.
Сары-Джаз | |
---|---|
кырг. Сары-Жаз кырка тоосу | |
![]() | |
Краіны | |
Горная сістэма | Цянь-Шань |
Даўжыня | 113 км |
Шырыня | 16 км |
Найвышэйшая вяршыня | пік Сямёнава |
Вышыня | 5816 м |
![]() |
Хрыбет размешчаны паміж ракой Сарыджаз на поўначы і яе левым прытокам ракой Іныльчэк на поўдні. Працягласць хрыбта складае 113 км, шырыня — да 16 км. Сярэдняя вышыня — 4370 м, найвышэйшы пункт — пік Сямёнава (5816 м). Хрыбет складзены метамарфічнымі сланцамі, гранітамі, мармурызаванымі вапнякамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сары-Джаз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 187. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).