Сар’янскае патрыятычнае падполле
Сар’янскае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на тэрыторыі Дрысенскага раёна Беларускай ССР, якое дзейнічала са жніўня 1941 года да чэрвеня 1942 года ў в. Сар’я.
Сар’янскае патрыятычнае падполле | |
---|---|
Гады існавання | 1941 — 1942 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | падполле |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 6 чал. (1941) |
Дыслакацыя | Дрысенскі раён БССР |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у |
Спачатку налічвала 6 чалавек на чале з Б. А. Жуком. Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, зрывалі збор акупацыйнымі ўладамі прадуктаў харчавання і вываз насельніцтва на работу ў нацысцкую Германію, збіралі зброю, боепрыпасы, рабілі напады на дробныя нямецкія гарнізоны, іншыя аб’екты, арганізоўвалі засады. Да групы далучаліся жыхары навакольных вёсак. Былі створаны групы партызанскага рэзерву ў в. Громаўкі пад кіраўніцтвам А. А. Воранава, Дзегцярова (В. І. Аўсюк), Мушына (А. Ф. Ліпскі), Шунькі (П. К. Пілюшкін), якія рыхтавалі людзей да партызанскай барацьбы.
У маі—чэрвені 1942 года ў сувязі з пагрозай выкрыцця падпольшчыкі (каля 30 чал.) пайшлі ў лес, стварылі партызанскі атрад імя Пархоменкі, які 18—19 жніўня разграміў нямецкі гарнізон у пас. Росіца, пусціў пад адхон варожы цягнік каля в. Цынгялі. У барацьбе з акупацыйнымі ўладамі загінула 11 падпольшчыкаў. 12 удзельнікаў падполля ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Літаратура Правіць
- Шымук, Б. Сар’янскае патрыятычнае падполле / Барыс Шымук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 231.
- Шымук Б. П. Сар’янскае патрыятычнае падполле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).