Сар’янскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Сар’я́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сар’я.

Сар’янскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Сар’я
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
26 ліпеня 1973
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 034
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2151
Код аўтам. нумароў 2

Агульныя звесткі

правіць

Знаходзіцца на захадзе Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Сар’янка.

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сардыцкага сельсавета[1].

26 сакавіка 1973 года цэнтр Сардыцкага сельсавета перанесены ў вёску Сар’я, Сардыцкі сельсавет перайменаваны ў Сар’янскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Бігосаўскага сельсавета перададзены вёскі Ворзава, Крывасельцы, Ліпаўкі і Росіца[4]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Зулава[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1305 чалавек[6], з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 1034 чалавекі[8].

Населеныя пункты

правіць

Населеныя пункты ў межах сельсавета (у дужках пазначана колькасць жыхароў па стане на 1.01.2010):

У 2007 г. саўгас «Росіца» быў далучаны да саўгаса «Дрысенскі», што пацягнула змену межаў сельсаветаў. У сувязі з гэтым частка паселішчаў Бігосаўскага с/с перайшла ў Сар’янскі с/с.

Знікшыя пасля Другой Сусветнай вайны вёскі (справа пазначаны год знікнення):

  • Бандзелі — 1997
  • Верхняе Хаміно — 1994
  • Заламы — 2009
  • Зулава — 1989, скасавана ў 2008 годзе[5].
  • Каранікі — 1987
  • Пагулянаўка — 1980
  • Сандары — 1980
  • Фальваркова — 1969

Транспарт

правіць

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка, рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі Р20 і абласная аўтадарога Верхнядзвінск — Асвея.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. а б Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района Архівавана 31 студзеня 2022.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.