Сасноўка (Віцебскі раён)

вёска ў Ноўкінскім сельсавеце Віцебскага раёна Беларусі

Сасно́ўка[1] (трансліт.: Sasnoŭka, руск.: Сосновка) — вёска ў Ноўкінскім сельсавеце Віцебскага раёна, за 14 км на поўдзень ад Віцебска. Прыпыначны пункт на чыгуначнай лініі Віцебск-Орша. Размешчана на беразе возера Гародна.

Вёска
Сасноўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
143 м
Насельніцтва
  • 689 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
211233
Аўтамабільны код
2
Сасноўка на карце Беларусі ±
Сасноўка (Віцебскі раён) (Беларусь)
Сасноўка (Віцебскі раён)
Сасноўка (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Сасноўка (Віцебскі раён)

Гісторыя

правіць

У пачатку XX стагоддзя на месцы вёскі знаходзіўся фальварак Горадня, які належаў двараніну Б. С. Магучаму. Фальварак уваходзіў у склад Шчарбінскай воласці Віцебскага павета, у ім было 5 двароў, 18 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў Сасноўцы размяшчаліся штабы нямецкіх войск. У студзені — красавіку 1942 года і ў 1943 годзе тут знаходзіўся штаб 3-й танкавай арміі немцаў. Летам — восенню 1942 года размяшчаліся штабы 59-га армейскага корпуса і аператыўнай групы «Шэвалеі». Таксама ў 1943 годзе ў Сасноўцы знаходзілася ГФП-703 (тайная палявая паліцыя) і Абвергрупа-210 (ваенная разведка і контрразведка).

У 1990 годзе, да Сасноўкі далучана суседняя вёска Русакі, станам на 2023 год, гэта частка вуліцы Кастрычніцкай, самай доўгай вуліцы ў Сасноўцы (1873 метры).

Насельніцтва

правіць
  • 628 жыхароў

Інфраструктура

правіць

У вёсцы знаходзяцца 2 крамы, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа. Каля вёскі размешчана Рэспубліканская туберкулёзная бальніца «Сасноўка».

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Спасылкі

правіць