Сафанісба Ангісола
Сафанісба Ангісола (італ. Sofonisba Anguissola) (каля 1532, Крэмона - 16 лістапада 1625, Палерма) — італьянская мастачка, першая вядомая мастачка эпохі Рэнесансу.
Сафанісба Ангісола | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1532[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1625[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Amilcare Anguissola[d] |
Муж | Orazio Lomellino[d][1] |
Род дзейнасці | мастачка, артыстка, дзеяч выяўленчага мастацтва, дызайнер |
Жанр | партрэтны жывапіс[d][3], гістарычны жывапіс[7], жанравы жывапіс[7], рэлігійны жывапіс[d][7] і партрэт[7] |
Мастацкі кірунак | маньерызм[8] і Адраджэнне[9] |
Уплыў | Bernardino Campi[d] і Бернардзіна Гаці |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сям'я Ангісола
правіцьСафанісба нарадзілася ў Крэмона (Ламбардыя). Яна была самай старэйшай з сямі дзяцей, шасцёра з якіх былі дзяўчынкі (адна з сясцёр Лючыя Ангісола). Яе бацька Амількар Ангісола належаў да абранага арыстакратычнага кола Генуі. Маці Сафанісбы Б'янка Панцонэ таксама была родам з вядомай арыстакратычнай сям'і. Яна памерла рана, калі Сафанісбе было ўсяго пяць гадоў.
Першая вядомая мастачка
правіцьБудучы ўжо добра вядомай, Ангісола пабывала ў 1558 годзе ў Мілане, дзе напісала партрэт герцага Альбы, які парэкамендаваў яе іспанскаму каралю Філіпу II. У наступным годзе Сафанісба была запрошаная да іспанскага двара, што з'яўлялася прызнаннем яе таленту.
Пры іспанскім двары
правіцьСафанісбе Ангісоле было 27 гадоў, калі яна пакінула сваю сям'ю і прыехала ў Іспанію да двара караля. Узімку 1559-1560 яна прыбыла ў Мадрыд, каб служыць прыдворнай мастачкай і прыдворнай дамай каралевы Лізаветы Валуа, трэцяй жонкі караля Філіпа II, з якой ён толькі што ажаніўся. Неўзабаве яна заваявала павагу і давер маладой каралевы.
Ангісола правяла наступныя гады, у асноўным ствараючы афіцыйныя прыдворныя партрэты, у тым ліку каралеву і іншых членаў каралеўскай сям'і, сястру Філіпа II Хуану, і сына дона Карласа. Яе партрэты Лізаветы Валуа і Ганны Аўстрыйскай (чацвёртай жонкі Філіпа II) дынамічныя і поўныя жыцця.
Апошнія гады
правіцьУ апошнія гады жыцця Ангісола пісала не толькі партрэты, але і палотны на рэлігійныя тэмы, як і ў дні сваёй юнацкасці. Аднак многія яе карціны былі пасля страчаны.
Удалы гандаль мужа і шчодрая пенсія ад Філіпа II дазволілі ёй свабодна займацца жывапісам і камфортна жыць. Яна была вядучым партрэтыстам ў Генуі, пакуль не пераехала ў Палерма ў апошнія гады жыцця. У 1620 годзе яна стварыла свой апошні аўтапартрэт.
Зноскі
- ↑ а б https://www.europeana.eu/fr/exhibitions/pioneers/sofonisba-anguissola
- ↑ а б в https://doi.org/10.1093/oao/9781884446054.013.60000100300
- ↑ а б Kuiper K. Sofonisba Anguissola // Encyclopædia Britannica
- ↑ Sofonisba Anguissola // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sofonisba Anguissola // https://www.boijmans.nl/en/collection/artists/382 Праверана 19 красавіка 2024.
- ↑ Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ а б в г RKDartists
- ↑ https://www.khanacademy.org/humanities/renaissance-reformation/high-ren-florence-rome/pontormo/a/sofonisba-anguissola
- ↑ https://artuk.org/discover/stories/sofonisba-anguissola-the-renaissance-artist-painted-by-van-dyck
Літаратура
правіць- Pizzagalli D. La signora della pittura: vita di Sofonisba Anguissola, gentildonna e artista nel Rinascimento. Milano: Rizzoli, 2003
- Italian women artists: from Renaissance to Baroque/Carole Collier Frick a.o., eds. Milano: Skira, 2007
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафанісба Ангісола
- Працы ў музеях свету