Сафія Альбум

Сафія Альбум (шведск.: Sofia Ahlbom, 25 лістапада 1803 — 8 чэрвеня 1868) — шведская мастачка, фатограф, пісьменніца, удзельніца фемінісцкага руху.

Сафія Альбум
Партрэт
Род дзейнасці літограф, фатограф, пісьменніца, паэтэса, гравёр, картограф
Дата нараджэння 25 лістапада 1803(1803-11-25)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1868(1868-06-08)[1] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Вестэросе ў сям’і ювеліра. З дзяцінства праявіла талент да мастацтв. Маляванню і гравіроўцы яе вучыў ювелір Грандэль.

Бацька Сафіі памёр ў 1822 годзе, і каб не застацца без сродкаў да існавання, яна з сястрой Густавай адкрылі школу для дзяўчынак, а таксама рабілі гравюры для заказчыкаў. Яна выгравіравала на камені карты Стакгольма і Вісбю.

З маці і сястрой пераехала ў Стакгольм. Тут яе праца гравёра па медзі, срэбра і золата добра аплачвалася. У 18421843 гг. Сафія працавала ў Парыжы. Акрамя гравіроўкі ў 18631866 гг. яна прафесійна займалася фатаграфіяй.[4]

Таленты Сафіі былі заўважаныя: яе запрасілі працаваць картографам ў Школу навігацыі ў Стакгольме(шведск.) бел.. Яе руцэ належаць надпісы на медалях Стакгольмскай школы мастацтваў і рамёстваў і Ваеннай акадэміі Карлберг.

У 18611864 гг. яна зрабіла надпісы для кнігі геральдыкі Шведскай палаты лордаў.

Сафія Альбум таксама была пісьменніцай, публікавала вершы і прозу. Да яе добра ставіліся ў літаратурных колах, у прыватнасці, яе творчасць з ухвалой пісьменніца Фрэдрыка Брэмер згадала ў сваёй кнізе Livet i gamla världen (1862).

Акрамя працы Сафія займалася таксама грамадскай дзейнасцю. У тыя часы ў Швецыі пачалі падымацца пытанні жаночага раўнапраўя, у прыватнасці, урадавая пенсія для прафесійных настаўніц. Гэтая ідэя была рэалізавана ў 1855 годзе па ініцыятыве Юсефіны Дэланд з «Фонду пенсіённага забеспячэння для жанчын-настаўніц» (шведск.: Svenska lärarinnors pensionsförening), але існавалі значныя рызыкі з прычыны адсутнасці неабходных кампетэнцый у выканаўцаў. Сафія Альбум змяніла Юсефіну на пасадзе сакратара фонду і працавала ў перыяд 18591864 гг.

У Каралеўскай бібліятэцы знаходзіцца алегарычная кампазіцыя Сафіі Альбум, прысвечаная спадчынным князям Швецыі і Нарвегіі, зробленая ёю па малюнку Андэрса Лундквіста і прадстаўленая ў мастацкім музеі Кальмара.[5]

Сафія замужам не была, жыла з сястрой і маці. Памерла ў Стакгольме ў 1868 годзе.

Зноскі