Сафія Валянцінаўна Манкевіч

Сафія Валянцінаўна Манкевіч (4 жніўня 1952, Мінск) — беларускі архітэктар.

Сафія Валянцінаўна Манкевіч
Дата нараджэння 4 жніўня 1952(1952-08-04) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. У 1974—1977 гадах працавала інжынерам-архітэктарам праектна-канструктарскага бюро Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. З 1977 г. — старшы лабарант кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры, з 1978 года — асістэнт кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: адміністрацыйна-бытавыя карпусы Слуцкага і Лагойскага (1978), Івянецкага (1981) ПМО[удакладніць], цэх пашыву адзення ў г.п. Узда (1981).

Аўтар навуковых артыкулаў і манаграфіі па архітэктуры мастоў, праблемах размяшчэння транспартных збудаванняў у розным асяроддзі. Упершыню ў Беларусі распрацавала базавую праграму курсу «Архітэктура мастоў, транспартных тунэляў і метрапалітэнаў».

Бібліяграфія правіць

  • Архитектура мостов : История и современность / С. В. Манкевич. — Минск, 2009.

Зноскі

Літаратура правіць