Сацыяльны дарвінізм

Сацыя́льны дарвіні́зм (сацыял-дарвінізм) — сацыялагічная тэорыя, згодна з якой заканамернасці натуральнага адбору і барацьбы за існаванне, выяўленыя Чарльзам Дарвінам у прыродзе, распаўсюджваюцца на адносіны ў чалавечым грамадстве.

Асновапаложнікам сацыял-дарвінізму лічыцца Герберт Спенсер. Нярэдка выкарыстоўвалася ў якасці апраўдання расізму, каланіялізму і розных відаў дыскрымінацыі. Сацыял-дарвінізм карыстаўся асаблівай папулярнасцю з канца XIX стагоддзя да заканчэння Другой сусветнай вайны.

Элементы сацыял-дарвінісцкай тэорыі выкарыстоўваюцца рознымі кансерватыўнымі рухамі, прыхільнікамі лесеферызма і мілітарызма. У сваіх крайніх праявах сацыял-дарвінізм служыць асновай еўгенікі і расізму. Сацыял-дарвіністы ў сваіх вучэннях часта выкарыстоўвалі мальтузіянства, а таксама палажэнні еўгенікі для абгрунтавання перавагі спадчынных уласцівасцяў пануючых класаў, груп або рас.

Сярод прыхільнікаў ідэй дарвінізму многія не падтрымлівалі сацыял-дарвінізм, у тым ліку тыя палітыкі, якія падтрымлівалі ідэі Дарвіна як пацверджанне сваіх атэістычных поглядаў (Фрыдрых Энгельс[1] і інш.). Сам Дарвін не падтрымліваў ніякіх палітычных інтэрпрэтацый сваёй тэорыі.

Зноскі

Спасылкі правіць