Сацыялістычная партыя Белай Русі

Сацыялістычная партыя Белай Русі, СПБР — нелегальная палітычная арганізацыя, якая была створана ўвосені 1904 г.

СПБР дзейнічала ў цесным кантакце з Польскай партыяй сацыялістычнай (ППС)  (руск.), выступала за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўлленне выбарнай народнай улады, заклікала моладзь не ісці ў войска, далучацца да народнага «бунту».

Мясцовыя арганізацыі СПБР мела ў Варшаве, Гродне, Мінску. Заснавальнікі і актывісты СПБР: Мар’ян Фальскі, Браніслаў Шушкевіч, Адам Жаба, Станіслаў і Казімір Трускоўскія.

СПБР выдала некалькі адозваў на беларускай мове («Царская гаспадарка», «Братцы мужыкі!», «Прызыўная» і інш.). Яны былі надрукаваны ў Варшаве, іх распаўсюдам займаліся пераважна члены Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).

Супрацоўніцтва СПБР з БСГ, як меркавалася, павінна было прывесці да аб'яднання дзвюх арганізацый (ППС разлічвала замацаваць гэтым уплыў на дзейнасць БСГ). У канцы 1904 М. Фальскі распачаў перамовы аб аб'яднанні з прадстаўнікамі БСГ, але спадзяваных вынікаў яны не прынеслі.

СПБР спыніла сваю дзейнасць улетку 1907 г.

Літаратура

правіць
  • Біч, М. Сацыялістычная партыя Белай Русі / Міхась Біч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 243. — ISBN 985-11-0214-8.