Сацья Саі Баба
Сацья Саі Баба (англ.: Sathya Sai Baba, тэлугу: సత్య సాయి బాబా; імя пры нараджэнні — Сацьянараяна Раджу; 23 лістапада 1926 — 24 красавіка 2011) — вядомы індыйскі гуру, ушанаваны сваімі паслядоўнікамі як аватара, жывое бажство, духоўны настаўнік і цудатворац. Паслядоўнікі прыпісвалі Саі Бабе розныя магічныя здольнасці — у прыватнасці, здольнасць матэрыялізаваць з паветра розныя прадметы: кольцы, каралі, гадзіннікі. Скептыкі ж вінавацілі Саі Бабу ў тым, што яго цуды — не больш чым пастановачныя трукі і называлі Саі Бабу ашуканцам. Сацья Саі Баба называў сябе рэінкарнацыяй гуру Саі Бабы з Шырдзі, чыё вучэнне ўяўляла сабой сінтэз індуісцкіх і мусульманскіх вераванняў. У розны час, Саі Баба таксама аб'яўляў сябе увасабленнем Крышны, Буды, Ісуса Хрыста, сумесным увасабленнем Шывы і Шакці.
Сацья Саі Баба | |
---|---|
тэлугу: సత్య సాయిబాబా | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Сатья Нараяна Раджу |
Род дзейнасці | рэлігійны лідар |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 2011[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Індуізм |
![]() |
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118605704 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ а б Sathya Sai Baba // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Shri Sathya Sai Baba // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ India's 'godmen' face questions about wealth // The Washington Post / S. Buzbee — Washington: Fred Ryan, 2011. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
- ↑ Satya Sai Baba, Indian guru, dies at 84 // BBC News Online — 2011.