Адкрыць галоўнае меню

Сашэсце ў пекла (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сашэсце ў пекла — ікона апошняй чвэрці XVII ст., шэдэўр беларускага іканапісу, ні ў адной іконе гэтага сюжэту няма такой разгорнутай кампазіцыі і такога багацця персанажаў. У ёй заключана ўся евангельская гісторыя. Гэта дзіўны перанос у прастору беларускай іконы XVII ст. заходнееўрапейскай алтарнай карціны эпохі Рэнесансу. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Сашэсце ў Пекла.jpg
Сашэсце ў пекла. XVII ст.
Матэрыял дошка, яечная тэмпера
Памеры 143 × 95 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

АпісаннеПравіць

Паходзіць, відавочна, з іканастаса Дзісненскай Васкрасенскай царквы. Сюжэт яе заснаваны на апакрыфічным паданні, што ў момант Уваскрэсення Хрыстос спусціўся ў пекла(руск.) бел. і вывеў у Царства нябеснае прабацькоў чалавецтва Адама і Еву, якія зграшылі перад Богам. У самым нізе ледзь прыкметныя языкі пякельнага полымя, якія абпальваюць трох засмучаных мілавідных дам, якія амаральна вялі сябе ў зямным жыцці.

Кампазіцыя развіваецца знізу ўверх. У цэнтры, на паваленых варотах пекла, вельмі рэальных, скаванымі завесамі, стаіць Хрыстос у пунсовым хітоне з залатой аблямоўкай і вохрыстым (залатым) гіматыі. Злева ля ног Хрыста намаляваны ў профіль Адам — старац з пышнымі валасамі, доўгай сівой барадой, у светлым хітоне і зялёным гіматыі. Справа — Ева ў чырвонай сукенцы з залатым поясам, блакітным гіматыі і белым плаце (колеры адзенняў Дзевы Марыі — «другой Евы»). Хрыста атачае вялікая колькасць старазапаветных праведнікаў: тры каралі ў залатых каронах — усходнія вешчуны, якія першымі прыйшлі пакланіцца немаўлю Ісусу: малады — у ружовым хітоне і зялёным гіматыі, двое старэйшых — у адзеннях сіняга і чырвонага колеру (колеры Хрыста і Багародзіцы); Іаан Прадцеча з прапарам; верагодна, бацькі Іаана — першасвятар Захарый і Лізавета; цар Давід (прабацька Хрыста) з Псалтыром, Саламон у кароне, прарок у чалме (Ісая?) і сівы Ерамія(?). Сярод іх таксама манарх (хутчэй за ўсё, рымскі імператар Канстанцін) і патрыярх.

На блакітным нябесным фоне намаляваны, як мініяцюрныя сюжэтныя сцэны, «Уваскрэсенне» і «Не кранайся Мяне». Вышэй Нябесныя вароты ў выглядзе аркі, па баках аблокі, як клубы дыму, падымаюцца ўгару, да неба — залатога фону з мініяцюрнай выявай новазапаветнай Троіцы.

ЛітаратураПравіць

  • Ярошевич А.А. Древности Дисненского Воскресенского монастыря