Саюзная Дзяржава

саюз Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Саюз Беларусі і Расіі)

Саю́зная дзяржа́ва — саюз Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь з патэнцыйна адзінай палітычнай, эканамічнай, ваеннай, мытнай, валютнай, юрыдычнай, гуманітарнай, культурнай прасторай.

Саюзная Дзяржава
Union State (Crimea disputed).svg
Дзяржаўны гімн
Афіцыйныя мовы руская мова і беларуская
Сталіца
Форма кіравання
'
Валюта беларускі рубель[d] і расійскі рубель
Тэлефонны код +375[1] і +7[1]
Часавыя паясы UTC+2[1], UTC+03:00[1], UTC+04:00[1], UTC+5[1], UTC+6[1], UTC+7[1], UTC+8[1], UTC+9[1], UTC+10[1], UTC+11[1], UTC+12[1] і Сярэдні час па Грынвічы
Паштовая марка Беларусі

ГiсторыяПравіць

 
Урачыстая цырымонія падпісання Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі 2 красавіка 1997 г.

Пасля распаду СССР і стварэння СНД з 1992 года ўнутры дадзенай арганізацыі ішоў працэс узмацнення двухбаковых сувязяў Расіі і Беларусі.

Пасля таго, як у снежні 1995 года левыя партыі — у асноўным камуністы і аграрыі — атрымалі ў новай Дзяржаўнай думе больш за сорак працэнтаў месцаў, 14 сакавiка 1996 года Савет Дзяржаўнай думы ўнёс у парадак дня пленарнага пасяджэння падрыхтаваны фракцыяй КПРФ, Аграрнай групай і групай «Народаўладдзе» праект пастановы «пра паглыбленне інтэграцыі народаў, якія аб’ядноўваліся ў Саюз ССР, і адмене пастановы Вярхоўнага Савета РСФСР ад 12 снежня 1991. года аб дэнансацыі Дамовы аб утварэнні СССР»[2]. На наступны дзень Дзяржаўная дума прыняла дадзеная пастанова, а таксама пастанова «Аб юрыдычнай сіле для Расійскай Федэрацыі — Расіі вынікаў рэферэндуму СССР 17 сакавіка 1991 г па пытанні аб захаванні Саюза ССР»[3]. Рэальных палітычных наступстваў гэтыя рашэнні не мелі[4][5], але спрыялі развіццю інтэграцыйных працэсаў паміж Расіяй і Беларуссю. 2 красавіка 1996 года паміж дзвюма дзяржавамі была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі[6].

У адпаведнасці з Дагаворам аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі было вырашана стварыць палітычна і эканамічна інтэграваную супольнасць у мэтах аб’яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў.

Дагаворам аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі было прадугледжана стварэнне прадстаўнічага органа.

29 красавіка 1996 года ў Санкт-Пецярбургу кіраўнікі парламентаў дзвюх краін падпісалі пагадненне аб Парламенцкім Сходзе.

2 красавіка 1997 года[7] ў Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З тых часоў 2 красавіка адзначаецца так як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

23 мая 1997 года адбылося падпісанне Статута Саюза Беларусі і Расіі.

У адпаведнасці з Статутам Саюза Беларусі і Расіі ў 1997 годзе былі ўтвораны Вышэйшы савет і Выканаўчы камітэт Саюза Беларусі і Расіі.

Парламенцкі Сход Супольнасці быў ператвораны ў Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі.

У 19971998 гадах адбываецца фарміраванне выканаўчых органаў Саюза, агульнага бюджэту, ажыццяўляецца распрацоўка і рэалізацыя першых саюзных праграм. Ўтвораны Памежны і Мытны камітэты, Камітэт па пытаннях бяспекі.

У студзені 1998 года быў падпісаны Дагавор аб сумеснай Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюза Беларусі і Расіі.

25 снежня 1998 года Прэзідэнт падпісаў Дэкларацыю аб далейшым яднанні Рэспублікі Беларусь і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, а таксама Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб’ектам гаспадарання.

8 снежня 1999 года ў Маскве адбылося падпісанне Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і была прынята Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

26 студзеня 2000 года, пасля ратыфікацыі Дагавора парламентамі дзвюх краін, ён уступіў у сілу.

Паглыбленне інтэграцыіПравіць

 
Пратэст супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі. 8 снежня 2019 года, каля пасольства Расіі ў Беларусі

Падштурхоўванне Беларусі да больш шчыльнага саюзу пачалося з прыняццем у Расіі т.зв. «падаткавага манеўра» 24 ліпеня 2018 года. Згодна з законам аб змене падаткаабкладання нафтавай галіны, які прадугледжвае, да 2024 года, зніжэнне экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты да нуля. Дагэтуль Беларусь атрымлівала ад Расіі нафту без мыта і залічвала спагнанае мыта ад экспарту нафтапрадуктаў у свой бюджэт. У адміністрацыі А. Лукашэнкаі сцвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала 3 мільярды 600 мільёнаў долараў ЗША, а за наступныя 4 гады недаатрымае 11 мільярдаў пры найгоршым развіцці падзей[8]. 13 снежня 2018 г. віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што на перамовах ў жніўні—лістападзе Беларусь разлічвала на кампенсацыю каля 310—315 мільёнаў долараў ЗША[9]. Аднак, расійскі бок, увыніку, заняў «крайнюю пазіцыю» і адмовіўся ад абмеркавання гэтага пытання да «прыняцця прынцыповых рашэнняў аб руху ў кірунку далейшай інтэграцыі Расіі і Беларусі ў рамках саюзнай дзяржавы»[10]. Прэм'ер-міністр Д. Мядзведзеў акрэсліў патрабаванні да інтэграцыі: агульныя валюта, суд, мытня і падліковая палата[11]. Ён падкрэсліў, што «Расія гатова праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэння толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагаднення аб саюзнай дзяржаве 1999 года». 14 снежня 2018 года прэзідэнт А. Лукашэнка заявіў, што «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расіі. Гэтага не будзе ніколі».

15 чэрвеня 2019 года міністр эканамічнага развіцця Расіі М. Арэшкін, заявіў, што нібыта, «Расія і Беларусь ўзгаднілі каля 90% праграмы інтэграцыі дзьвюх краін».19 лістапада 2019 года кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў пачалі чарговы раўнд перамоў наконт праграмы далейшай інтэграцыі, якую прэзідэнты абодвух краін плануюць падпісаць 8 снежня 2019 года.

10 верасня 2021 года на сустрэчы А. Лукашэнкі і У. Пуціна скончылася канчатковае ўзгадненне ўсіх 28 дарожных карт па інтэграцыі Беларусі і Расіі. У той самы момант, кіраўніца Цэнтрабанка Расіі заявіла, што гаварыць пра стварэнне ці ўвядзенне адзінай валюты Беларусі і Расіі заўчасна.

Асновы СДРБПравіць

У паўнамоцтвы Саюзнай дзяржавы ўваходзяць знешняя палітыка, абарона і бяспека, бюджэтная, грашова-крэдытная і падатковая сістэмы, мытныя пытанні, сістэмы энергетыкі, транспарту і сувязі. Кожная дзяржава захоўвае суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, дзяржаўны лад, Канстытуцыю, дзяржаўны сцяг, герб.

Вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы — Вышэйшая Дзяржаўны Савет, у склад якой уваходзяць кіраўнікі дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў, кіраўнікі палат парламентаў дзяржаў-удзельніц.

Выканаўчы орган Саюзнай дзяржавы — Савет Міністраў. У яго ўваходзяць Старшыня Савета Міністраў, кіраўнікі ўрадаў, Дзяржаўны сакратар (на правах намесніка Старшыні Савета Міністраў), міністры замежных спраў, эканомікі і фінансаў дзяржаў-удзельнікаў, кіраўнікі асноўных галіновых і функцыянальных органаў кіравання Саюзнай дзяржавы.

Прадстаўнічы і заканадаўчы орган — Парламент.

У рамках сумеснай камісіі на чале з кіраўнікамі ніжніх палат парламентаў дзвюх краін вядзецца падрыхтоўка Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы, у якім павінна знайсці адлюстраванне палітычны лад стваранага інтэграцыйнага міждзяржаўнага аб’яднання. Як асноўныя прынцыпы ў ім мяркуецца зафіксаваць захавання суверэнітэту, раўнапраўя і міжнародную правасуб’ектнасць «суб’ектаў Саюзнай дзяржавы».

Па дамове 1999 таксама павінны быць створаны Суд Саюзнай дзяржавы і Падліковая палата для ажыццяўлення кантролю за фінансамі Саюзнай дзяржавы.

Бюджэт СДРБПравіць

З 2000 года пачаў фармавацца саюзны бюджэт. У 2008 годзе на выкананне ўсіх запланаваных праграм спатрэбіцца не менш за 6 млрд расійскіх рублёў. Плануецца, што ў 2008 годзе будзе першы дэфіцытны бюджэт пасля перыяду няпоўнага асваення бюджэтных сродкаў[12]. Бюджэт 2010 года, зацверджаны Дэкрэтам № 3 ад 10.12.2009, складае 4 млрд 872 млн расійскіх рублёў па даходах і расходах. Адлічэнні з бюджэту РФ — 3,167 млрд руб., з бюджэту РБ — 1,705 млрд руб.

СімволікаПравіць

 
Праект магчымага сцяга Саюзнай Дзяржавы

Пункт 1 артыкула 10 Дагавора аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы абвяшчае: «Саюзная дзяржава мае свой герб, сцяг, гімн і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці». Пасля ўтварэння Саюза Расіі і Беларусі ў 1997 годзе, афіцыйна не быў прыняты ні агульны сцяг ні агульны герб. Было прапанавана некалькі праектаў сцягоў і гербаў. Для сцяга было два варыянты. У абедзвюх выпадках яны з’яўляюцца мадыфікацыямі да сцяга Савецкага Саюза ў абодвух выпадках две залатыя зоркі змяшчаюцца ў кантон чырвонага сцяга, каб прадстаўляць дзве дзяржавы Саюза.

Прапанаваны праект герба — гэта мадыфікацыя двухгаловага арла з гербамі Расіі і Беларусі[13].

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 1,20 1,21 1,22 1,23 1,24 1,25 1,26 1,27 1,28 1,29 1,30 1,31 1,32 1,33 1,34 1,35 1,36 1,37 1,38 1,39 1,40 (unspecified title) Праверана 14 снежня 2019.
  2. протокол заседания Совета ГД (14 марта 1996) Архівавана 4 студзеня 2017.
  3. Постановление Государственной Думы Федерального Собрания Российской Федерации от 15 марта 1996 г. № 157-II ГД «О юридической силе для Российской Федерации — России результатов референдума СССР 17 марта 1991 г. по вопросу о сохранении Союза ССР»
  4. О стабильности правовой системы Российской Федерации Архівавана 1 снежня 2016.
  5. ГД ФС РФ II созыва (1995—1999): «Беловежский» вопрос
  6. Веревкина Ю. И. ИНТЕГРАЦИОННЫЕ ТЕНДЕНЦИИ В БЕЛОРУССКО-РОССИЙСКИХ ОТНОШЕНИЯХ
  7. Договор о союзе Беларуси и России: колосс на рахитичных ножках? | РИА Новости
  8. У адміністрацыі Лукашэнкі агучылі страты Беларусі ад падатковага манэўру Расеі. Радыё Свабода (8 снежня 2018). Праверана 20 лістапада 2019.
  9. Віцэ-прэм’ер распавёў, на якую кампэнсацыю ад Расеі разьлічвала Беларусь. Радыё Свабода (14 снежня 2018). Праверана 20 лістапада 2019.
  10. Ляшенко: правительство России отказалось обсуждать компенсацию Минску за налоговый маневр(руск.)  (недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (14 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 20 лістапада 2019.
  11. Медведев заявил о готовности РФ к созданию единого с Беларусью эмиссионного центра, а также суда и таможни(руск.)  (недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (14 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2019. Праверана 20 лістапада 2019.
  12. Союзный бюджет РФ и Белоруссии оказался дефицитным, top.rbc.ru, 27 марта 2008
  13. Символика Союзного государства

СпасылкіПравіць