Беларускі саюз архітэктараў
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз архітэктараў» — творчы саюз, утвораны на аснове дабраахвотнага аб'яднання і агульнасці інтарэсаў грамадзян, якія займаюцца прафесійнай архітэктурнай дзейнасцю, для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных, культурных правоў і задавальнення духоўных патрэбаў. Саюз налічвае ў сваіх шэрагах 725 членаў (на 13.02.2015), аб'яднаных у 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня — Аляксандр Іосіфавіч Корбут.
Усесаюзная нарада архітэктараў адбылася ў лістападзе 1934 года і рэкамендавала стварыць Саюз архітэктараў у нацыянальных рэспубліках. Саюз архітэктараў Беларускай ССР быў створаны на I з'ездзе 23 чэрвеня 1935 г. на падставе Пастановы ЦК ВКП (б) ад 23 красавіка 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», а таксама Пастановы бюро ЦК КП(б)Б № 66 ад 8.XII.1934 г. «Аб стварэнні Саюза савецкіх архітэктароў БССР і падрыхтоўцы да з'езда архітэктараў».
Старшыні праўленняПравіць
- Пётр Іосіфавіч Амбражунас (1935-37)
- Авель Пінхусавіч Брэгман (1937-41)
- Аляксандр Пятровіч Воінаў (1941-50)
- М.Томах (1950-55)
- Георгій Арцёмавіч Парсаданаў (1955-58)
- Леў Пятровіч Мацкевіч (1958-61)
- Вольга Барысаўна Ладыгіна (1961-64)
- Э.Дзямідаў (1964-66)
- Вальмен Мікалаевіч Аладаў (1966-70)
- Юрый Васілевіч Шпіт (1970-73)
- Юрый Панцеляймонавіч Грыгор'еў (1973-75)
- Яраслаў Львовіч Ліневіч (1975-77)
- Іван Іванавіч Боўт (1977-80)
- Юрый Фёдаравіч Патапаў (1980-85)
- Я.Кавалеўскі (1985-99)
- з 1999 года — прэзідэнт Праўлення — А.Сцяпанаў
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Саюз архітэктараў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.