Саюз беларускага праваслаўнага духавенства

Саюз беларускага праваслаўнага духавенства (СБПД) — арганізацыя нацыянальна арыентаванай часткі беларускіх праваслаўных святароў Віленскай і Гродзенскай губерній Расійскай імперыі, якія знаходзіліся ў эвакуацыі. Створана напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Маскве.

У СБПД уваходзілі протаіерэі І. У. Карчынскі, І. Кульчынскі, святары Л. С. Паеўскі, Рапнін, Усякоўскі і іншыя. Саюз далучыўся да беларускага нацыянальнага руху з цэнтрам у Маскве. Летам 1917 года правёў з’езд праваслаўных святароў-беларусаў, на якім была прынята рэзалюцыя ў нацыянальным духу. Члены саюза супрацоўнічалі з арганізацыяй беларускага каталіцкага духавенства «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць», імкнуліся да беларусізацыі царкоўнага жыцця, праводзілі пропаведзі на беларускай мове. Спыніў дзейнасць у пачатку 1918 года ў выніку аддзялення царквы ад дзяржавы і арышту актыўных членаў СБПД.

Літаратура правіць

  • Валахановіч, А. Саюз беларускага праваслаўнага духавенства / Анатоль Валахановіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 248. — ISBN 985-11-0214-8.