Саюз дэмакратычных левых сіл
Саюз дэмакратычных левых сіл (польск.: Sojusz Lewicy Demokratycznej) — польская палітычная партыя.
Саюз дэмакратычных левых сіл | |
---|---|
Sojusz Lewicy Demokratycznej | |
Лідар | Лешак Мілер, Кшыштаф Янік[d], Юзаф Алексы, Wojciech Olejniczak[d], Grzegorz Napieralski[d], Лешак Мілер і Уладзімеж Чажасты[d] |
Дата заснавання | 1999 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя, сацыял-лібералізм |
Інтэрнацыянал | Партыя еўрапейскіх сацыялістаў, Сацыялістычны інтэрнацыянал |
Маладзёжная арганізацыя | Федэрацыя маладых сацыял-дэмакратаў[d] |
Колькасць членаў | 33 554 |
Сайт | sld.org.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Партыя была створана 15 красавіка 1999 года. Першапачаткова, Саюз дэмакратычных левых сіл быў створаны як перадвыбарчы саюз у 1991 годзе. У яго ўваходзіла партыя «Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча» і Агульнапольскі альянс прафсаюзаў. У 1993 годзе саюз атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах. Прадстаўнікі Саюза, Юзаф Алексы і Уладзімеж Цімашэвіч, узначальвалі польскі ўрад з 1995 па 1996 і з 1996 па 1997 адпаведна. У 1995 годзе прадстаўнік Саюза дэмакратычных левых сіл Аляксандр Квасьнеўскі быў абраны прэзідэнтам Польшчы. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся два тэрміны запар.
У 2001 годзе партыя таксама атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах. Старшыня партыі Лешак Мілер у гэтым годзе стаў прэм’ер-міністрам краіны. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся з 2001 па 2004 год. Затым яго змяніў таксама прадстаўнік Саюза дэмакратычных левых сіл Марак Бэлька.
З 2005 года Саюз дэмакратычных левых сіл знаходзіцца ў апазіцыі.