Беларускі саюз кампазітараў
грамадская арганізацыя
(Пасля перасылкі з Саюз кампазітараў БССР)
Беларускі саюз кампазітараў — рэспубліканская грамадская творчая арганізацыя кампазітараў і музыказнаўцаў.
Беларускі саюз кампазітараў | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | прафесійная асацыяцыя[d] |
Кіраўнік | Алена Віктараўна Атрашкевіч |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1932 |
Галіна | прафесійная асацыяцыя[d] |
composer.by |
Гісторыя
правіцьСтвораны ў 1933 годзе як аўтаномная секцыя пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. У 1934 годзе адбылася I Усебеларуская канферэнцыя кампазітараў, у адпаведнасці з рашэннем якой кампазітарская секцыя пры СПБ перайменавана ў Аргкамітэт Саюза кампазітараў Беларусі (з 1938 годзе Саюз савецкіх кампазітараў Беларусі). У 1995 годзе арганізацыя мела больш за 100 членаў[1]. Да 1992 года гэтая грамадская арганізацыя ўваходзіла складовай часткай у Саюз кампазітараў СССР; з 1999 года яна стала Беларускім саюзам кампазітараў.
Старшыні
правіць- Ісак Ісакавіч Любан (1932—1937)
- Анатоль Васільевіч Багатыроў (1938—1949)
- Мікалай Ільіч Аладаў (1949—1950)
- Яўген Карлавіч Цікоцкі (1950—1963)
- Дзмітрый Раманавіч Камінскі (1963—1966)
- Рыгор Раманавіч Шырма (1966—1978)
- Юрый Уладзіміравіч Семяняка (1978—1980)
- Ігар Міхайлавіч Лучанок (1980—2018)
- Алена Віктараўна Атрашкевіч (з 2 сакавіка 2019)[2]
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ «Добрая і энэргічная». 10 фактаў пра першую жанчыну старшыню Саюзу кампазытараў Беларусі // Радыё Свабода, 6 сакавіка 2019
Літаратура
правіць- Бунцэвіч Н. Я., Жураўлёў Дз. М. Саю́з кампазі́тараў Белару́сі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 226—227. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Саюз кампазітараў Беларусі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 649. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.