Адкрыць галоўнае меню

Саюз пісьменнікаў Беларусі (2005)

Саюз пісьменнікаў Беларусі — творчая арганізацыя беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры, якая падтрымліваецца дзеючай уладай.

Саюз пісьменнікаў Беларусі
Тып грамадскае аб'яднанне
Год заснавання 2005
Размяшчэнне г. Минск, ул. Фрунзе, 5
Ключавыя фігуры Мікалай Чаргінец
Колькасць членаў 606 (на снежань 2016 года)[1]
Вэб-сайт http://www.oo-spb.by/

Гісторыя стварэнняПравіць

З'явілася ў лістападзе 2005 году, калі некаторыя члены Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшлі з яго і ўтварылі новую арганізацыю. Прычынай для выхаду яны назвалі «палітызацыю СБП, яго барацьбу з уладаю, якая суправаджалася шалёнай спекуляцыяй на культуры, праблеме беларускай мовы і г. д., адсутнасць дэмакратычных прынцыпаў»[2].

СтруктураПравіць

На 2016 год колькасць чальцоў Саюза складае звыш за 600 чалавек[3], якія аб'яднаныя ў 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня Саюза — Мікалай Чаргінец, намеснікі старшыні — Анатоль Крэйдзіч і Алена Стэльмах. Пры СПБ створаныя секцыі прозы, паэзіі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, сатыры і гумару, крытыкі і літаратуразнаўства, драматургіі, перакладу і славянскіх літаратур, краязнаўства, прыгод і фантастыкі [4]. А таксама творчыя клубы, секцыі пры бібліятэках, школах, ВНУ, літаратурная студыя[5]. Сярод чальцоў СПБ ляўрэяты рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, у тым ліку Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнікі орэнаў і медаляў, дактары і кандыдаты навук[3].

КрытыкаПравіць

Адзіны Саюз пісьменнікаў БССР, які існаваў з 1934 года, быў расколаты ў 2005 годзе па ініцыятыве Мікалая Чаргінца. Праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі быў створаны на ўстаноўчым сходзе 18 лістапада 2005 годзе, але больш за 90% членаў старога Саюзу не пайшлі за Чаргінцом[6]. Адной з прычын стварэння СПБ лічыцца спроба ўлады разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, які ўладам не атрымалася падпарадкаваць[7]. Пасля стварэнняў праўладнага СПБ, які фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, па сутнасці, быў абвешчана па-за законам: яго пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржпадтрымкі і вымусілі пакінуць Дом літаратара. Саюзу пісьменнікаў Беларусі былі перададзеныя літаратурныя выданні «Полымя», «Нёман», «Маладосць», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», заснавальнікам якіх быў СБП[8].

Каля 70% членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з'яўляецца рускамоўнымі, і частка з іх адмоўна ставіцца да беларускамоўнай літаратуры, аддаючу перавагу рускамоўнай. Мікалай Чаргінец, які ўзначальвае СПБ — прынцыпова не гаворыць па-беларуску[9].

Шэраг вядомых беларускіх творцаў пакінулі прыўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сярод іх: празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч, Валер Гапееў, Анатоль Казлоў, Леанід Левановіч, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменніца Алена Масла[7][9]. Большасць з іх працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданнях і выдавецтвах, і ўдзел у СПБ быў для ніх быў умовай захавання працоўнага месца. Па меры сыходу з працы ў дзяржаўных выданнях і холдынгах, яны пакінулі і саюз. Пісьменнікі, якія выйшлі з СПБ, называюць далейшае членства ў Саюзе Чаргінца несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі[7].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Ларыса Цімошык Нашчадкі ды сутворцы. Летапіс пісьменніцкай арганізацыі: удакладніць і працягваць. // Літаратура і мастацтва : газ.. — 2 снежня 2016. — С. 1, 4.
  2. Баценкова Н. «Мы опоздали на десять лет» // Рэспублiка. — № № 226 (3916). — 2 декабря 2005
  3. 3,0 3,1 Яна Явіч Сустрэнемся, пагаворым... напішам! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 6 студзеня 2016. — В. 4852. — № 1. — С. 3.
  4. Структура СПБ
  5. Союз писателей Беларуси в 2006 году познакомил читателей с творчеством 43 новых поэтов
  6. Іна Студзінская Навошта ствараецца Саюз пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы?. Радыё Свабода (4 снежня 2009). Праверана 27 лютага 2019.
  7. 7,0 7,1 7,2 Мікола Бугай Баравікова і Масла выходзяць з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў. Наша Ніва (27 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2019. Праверана 27 лютага 2019.
  8. Саюз беларускіх пісьменнікаў патрабуе спыніць масавы пераслед літаратараў. TUT.BY (4 лютага 2010). Праверана 27 лютага 2019.
  9. 9,0 9,1 Міхась Скобла Раіса Баравікова: Зь мяне зрабілі «ворага народу». Радыё Свабода (9 жніўня 2013). Праверана 27 лютага 2019.

СпасылкіПравіць