Саюз рускай моладзі
Саюз рускай моладзі (СРМ; руск.: Союз русской молодежи) — маладзёжная руская нацыянальная арганізацыя на акупіраванай нямецкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.
Саюз рускай моладзі | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Барысаў |
Тып арганізацыі | моладзевая |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Яўген Лазараў |
Чагірова | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 7 траўня 1944 года |
Дзейнасць
правіцьЗімой 1944 года пры НСРПР[удакладніць: камент.] пачала стварацца моладзевая арганізацыя Саюз рускай моладзі[крыніца?]. Вясной 1944 у склад СРМ увайшла моладзевая секцыя Актанаўскага Саюза барацьбы супраць бальшавізму[крыніца?].
Створаны 7 мая 1944 г. у Барысаве. Дзейнічаў пад кантролем нямецкіх акупацайных улад і спецслужбаў. Кіраўнікі: капітан Я. Лазараў (мужчынская частка саюза), Чагірова (жаночая частка).
Паводле статута СРМ аб’ядноўваў рускіх юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 10—20 гадоў. Падзяляўся на малодшую (10—14 гадоў), сярэднюю (15—18) і старэйшую (19—20) узроставыя групы.
У сувязі з хуткім вызваленнем Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі СРМ шырокую дзейнасць разгарнуць не змог. Яго праца працягвалася ў Германіі. Асноўны ўплыў СРМ распаўсюджваў на вайсковую моладзь, якая знаходзілася ў Рускай вызваленчай арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта А. А. Уласава.
Строй
правіцьЧальцы СРМ у якасці параднага строя выкарыстоўвалі светлыя кашулі з наплечнікамі і цёмныя нагавіцы/спадніцы, фуражыркі. На левы рукаў прышываўся тарчык у колерах расійскага сцяга 1896 года. У якасці сцяга СРМ выкарыстоўваўся расійскі трыкалор 1896 года з надпісам РАСІЯ і выявай святога Георгія.
Кіраўнікі саюза на левае рукаво прышывалі бела-блакітна-чырвоны шэўрон.
Чальцы СРМ патрапілі на хроніку парада 22 чэрвеня 1944 года ў Мінску, на шматлікія фотаздымкі: на чыгуначным вакзале ў Барысаве, акцыя на нямецкіх могілках у Мінску.
Асноўныя прынцыпы СРМ
правіцьПатрыятызм. Антыбальшавізм. Антымарксізм. Працавітасць. Высокі ўзровень маральных якасцяў. Любоў да навукі і мастацтва. Любоў да спорту.
Літаратура
правіць- Каваленя, А. Саюз рускай моладзі / Аляксандр Каваленя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 252. — ISBN 985-11-0214-8.
- Чуев С. Проклятые солдаты.-М.: Изд-во Экспо, Яуза, 2004.