Саюз тэатраў Еўропы

Саюз тэатраў Еўропы (фр.: Union des Théâtres de l’Europe) — саюз еўрапейскіх грамадскіх тэатраў, які служыць для прасоўвання ідэі еўрапейскай інтэграцыі праз культурнае ўзаемадзеянне. Саюз арганізоўвае фестывалі, выставы, майстар-класы, супрацоўніцтва тэатральных школ, калоквіумы і сумесныя пастаноўкі па ўсёй Еўропе. Саюз тэатраў Еўропы ўключае больш за 40 членаў, 20 з якіх — асноўныя нацыянальныя і гарадскія тэатры з 17 краін.

Місія правіць

Місіяй Саюза тэатраў Еўропы з’яўляецца

ўнесці ўклад у стварэнне Еўрапейскага Саюза з дапамогай культуры і тэатра, заахвочваць калектыўны культурны рух, нягледзячы на моўныя бар’еры, з мэтай развіць мастацкі тэатр — тое, што аб’ядноўвае ўсіх людзей. Саюх тэатраў Еўропы прасоўвае пастаноўкі, уключаючы пастаноўкі ў рамках супрацоўніцтва, тэатральны абмен, абмен досведам, паважаючы розныя ідэнтычнасці і культуры … Гэтыя мерапрыемствы дапамагаюць высветліць мэты мастацкай і культурнай палітыкі, накіраваныя на ўмацаванне мастацкага супрацоўніцтва і транснацыянальнага звароту ў Еўропе.

Дзейнасць правіць

Дзейнасць Саюза тэатраў Еўропы ўключае тэатральныя фестывалі, майстар-класы, абмены артыстамі, выставы, публікацыі, канферэнцыі, сумесныя тэатральныя пастаноўкі і перакладчыцкія ініцыятывы.

Зноскі