Саўт-Бенд (Індыяна)
Саўт-Бенд — горад і цэнтр акругі Сент-Джозеф у ЗША, штат Індыяна. Саўт-Бенд стаіць на рацэ Сент-Джозеф. З’яўляецца чацвёртым па велічыні горадам Індыяны. Вядомы сваім раёнам пад назвай «Мічыяна» і ўніверсітэтам Нотр-Дам.
Саўт-Бенд
South Bend
| ||||||||||||||||||||||||||||
Саўт-Бенд быў заснаваны гандлярамі пушнінай у XVIII стагоддзі, у 1865 годзе стаў горадам. У сярэдзіне XX стагоддзя моцна спрыяла развіццю горада рака. У горадзе пасяліліся шматлікія кампаніі, у тым ліку «Studebaker Corporation», «Oliver Farm Equipment Company» і інш.
Пасля піку ў 132445 жыхароў у 1960 годзе насельніцтва значна скарацілася. Шмат у чым гэтаму спрыяла закрыццё некаторых кампаній цяжкай прамысловасці. Але па выніках перапісу 2000 года за 10 гадоў насельніцтва вырасла на 2,2 %, упершыню з 1960. На сённяшні дзень у горадзе найбольш развітыя ахова здароўя, адукацыя і малы бізнес.
Вядомыя асобыПравіць
- Эрык Вішаус (нар. 1947) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саўт-Бенд (Індыяна)
- ↑ 1,0 1,1 https://www.nytimes.com/2020/01/01/us/politics/pete-buttigieg-mayor-south-bend.html — The New York Times, 2020. Праверана 4 лютага 2020.