Саўт-Рывер
Саўт-Рывер (англ.: South River) — бора ў акрузе Мідлсекс, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Насельніцтва 15,7 тыс. чал. (2009).
Саўт-Рывер
Borough of South River
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаселішча ў ваколіцах Саўт-Рывера, у сярэдняй частцы штата Нью-Джэрсі, было заснавана ў 1720, але толькі ў 1897 набыло выгляд, у якім існуе і па сёння. Тады ж, у канцы ХІХ ст., пачаўся імклівы рост насельніцтва, чаму спрыялі і эмігранты з Еўропы. У 1890 ў Саўт-Рыверы жылі 1796 чалавек, у 1900—2792, у 1910 — 4772, у 1915 — 6691. Такім чынам за 25 гадоў насельніцтва горада вырасла больш як у 3 разы. Прыток эмігрантаў працягнуўся ў 20-я гг. ХХ ст., а таксама пасля Другой сусветнай вайны. У 1950 г. у Саўт-Рыверы пражывалі 11308 чалавек, у 2000 — 15322.[2]
Беларусы ў Саўт-Рыверы
правіцьСаўт-Рывер з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладзечна і Вілейкі пабудавалі царкву Святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ. Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Германіі. Беларусы заснавалі прыход Св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі культурны цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, напр. «Беларус у Амерыцы», часопіс «Беларуская думка» выходзіць і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.
У 1974 г. у Саўт-Рыверы быў усталяваны помнік «Змагарам за вольную Беларусь». У ліпені 2019 г. помнік быў адноўлены: з моманту усталявання ён моцна састарэў, а фарбы аблупіліся.[3]
Штогод арганізуецца Беларуска-амерыканскі фестываль у Саўт-Рыверы.
Вядомыя асобы
правіць- Рыгор Арцюшэнка (1927—2004), беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Радаслаў Астроўскі (1887—1976), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, 1-ы прэзідэнт БЦР[4]
- Ксаверы Барысавец (1908—1998), беларускі грамадскі дзеяч, кампазітар
- Міхась Бахар (1929—2007), беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Уладзімір Брылеўскі (1917—2002), беларускі грамадскі дзеяч
- Юрка Віцьбіч (1905—1975), беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, публіцыст, краязнавец і дзеяч эміграцыі ў Амерыцы
- Янка Золак (1912—2000), беларускі паэт, грамадскі дзеяч
- Міхась Кавыль (1915—2017), беларускі паэт, рэдактар, грамадскі дзеяч
- Барыс Кіт, беларускі грамадскі дзеяч, педагог, матэматык, фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі
- Святаслаў Коўш (1916—1997), беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, пісьменнік
- Рыгор Крушына (1907—1979), беларускі паэт, празаік, крытык
- Мікалай Лапіцкі (1907—1976), беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, праваслаўны святар, публіцыст, педагог
- Фрэнк Мула , пісьменнік, сцэнарыст тэлесерыяла Сімпсаны.[5]
- Пётр Орса (1898—1990), беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Пётр Андрэевіч Палягошка (1893—1961), аўтар успамінаў пра пачаткі функцыянавання ГУЛАГ.
- Аляксандр Русак (1907—1957), беларускі грамадскі дзеяч, інжынер
- Вячаслаў Селях-Качанскі (1885—1976), беларускі оперны спявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч
- Аляксей Сянкевіч (1904—1991), беларускі грамадскі дзеяч.
- Аляксандр Сільвановіч (1937—2007), беларускі (у эміграцыі) грамадскі дзеяч
- Часлаў Ханяўка (1909—1988), беларускі грамадскі дзеяч
- Віталь Цярпіцкі (1923—2017), беларускі грамадскі дзеяч[6]
- Джэнет Яванавіч , пісьменніца
Зноскі
- ↑ Zip Codes, State of New Jersey. Accessed August 30, 2013.
- ↑ А. Гардзіенка (2010)
- ↑ https://novychas.by/zamezza/belarusy-u-zsza-adnavili-pomnik-belaruskim-zmahara Беларусы ў ЗША аднавілі помнік беларускім змагарам
- ↑ Piotrowski, Thaddeus M. Poland’s Holocaust: Ethnic Strife, Collaboration With Occupying Forces and Genocide in the Second Republic, 1918—1947, p. 157., 1998. ISBN 0786403713. Accessed November 27, 2012. «Astrouski, who emigrated to Argentina, was the last to arrive in South River.»
- ↑ Hart, Jolene. «Doh! TV writer one of two grads honored: Co-producer of ABC shows, TV writer returns to South River» Архівавана 11 ліпеня 2011., Old Bridge Suburban, November 13, 2003. Accessed February 6, 2011. «The entrance to South River may not yet post signs heralding, Birthplace of Frank Mula, but there are more than a few ways Mula has earned recognition as a local celebrity.»
- ↑ Памёр Віталь Цярпіцкі