Свабода (фільм)

беларускі мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Андрэя Курэйчыка

«Свабо́да» (фр.: Liberté) — беларускі незалежны мастацкі фільм рэжысёра Андрэя Курэйчыка, зняты ў 2020 годзе.[1]

СвабодаM:
фр.: Liberté
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар Андрэй Курэйчык, Валерыя Лядзяева, Канстанцiн Самарын, Юрый Громiк, Зміцер Марынін, Мiкiта Пiнiгiн, Зміцер Фрыга
Сцэнарыст Зміцер Марынін, Андрэй Курэйчык
У галоўных
ролях
Святлана Анiкей, Жан-Марк Бiркгольц, Сяргей Уласаў, Яраслаў Шкуратаў
Аператар Мiкiта Пiнiгiн
Кампазітар
Кінакампанія Bez Buslou Arts[d]
Краіна
Мова руская і нямецкая
Год 2020
Афіцыйны сайт (руск.)

Сюжэт правіць

Сын Ганны — наркаман. У маці ёсць план, як пазбавіць сына ад залежнасці. Следчы Інтэрпола, які займаецца раследаваннем справы мужа Ганны, становіцца перашкодай для ажыццяўлення яе плана. Ён упэўнены, што жанчына можа дапамагчы яму атрымаць неабходную інфармацыю. Ганна павінна зразумець, што праўда мае сваю сілу, што ёсць віна, якую нельга прыняць, і любоў, ад якой нельга адмовіцца.

Акцёры правіць

Акцёр Роля
Святлана Анiкей[ru] Ганна Ганна
Жан-Марк Бiркгольц[de] Леон Леон
Сяргей Уласаў Лёлiк Лёлiк
Яраслаў Шкуратаў Iгар Iгар
Юрый Цароў муж Ганны
Ева Анiкей Ганна маладая Ганна
Глеб Курэйчык хлопец

Стварэнне правіць

Здымкi фiльма вялiся ў сядзiбе Сегеняў (в. Краскi, Гродзенская вобласць, Беларусь) увосень 2019 года.

Сцэна ў музеі здымалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1](недаступная спасылка).

Роль лектара выканаў спадар Дзідзье Канес, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Зноскі

  1. "В Минске сняли "Свободу" Андрея Курейчика. Одну из ролей исполнил посол Франции в Беларуси". Интерфакс-Запад. 06.12.2019 11:06. Архівавана з арыгінала 10 чэрвеня 2020. Праверана 2020-06-10. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2020. Праверана 10 чэрвеня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2020. Праверана 10 чэрвеня 2020.

Спасылкі правіць