Свабоднае падзенне
Свабоднае падзенне — роўнапаскораны рух пад дзеяннем сілы цяжару пры адсутнасці супраціўлення паветра. На паверхні Зямлі, на узроўні мора, паскарэнне свабоднага падзення складае прыкладна 9,81 м/с².
У прыватнасці, парашутыст на працягу некалькіх першых секунд скачку знаходзіцца практычна ў свабодным падзенні.
Свабоднае падзенне магчыма на паверхню любога цела, якое мае дастатковую масу (планеты і іх спадарожнікі, зоркі, і г. д.).