Сірыйская свабодная армія

(Пасля перасылкі з Свабодная армія Сірыі)

Сірыйская свабодная армія (Свабодная армія Сірыі, Свабодная сірыйская армія, скарочана ССА, араб. الجيش السوري الحر‎‎ — , англ.: Free Syrian Army, англ.: FSA) — адна з найбуйнейшых паўстанцкіх груповак у Сірыі[2], якая вядзе ўзброеную барацьбу супраць урада Сірыі, узначаленага прэзідэнтам Башарам Асадам.

Сірыйская свабодная армія
араб. الجيش السوري الحر‎‎
З'яўляецца часткай НКСРАС
(з 11 лістапада 2012)
Дэвіз Перамога або смерць!
(араб. ننتصر أو نموت‎‎)[1]
Лідары

Абдэль Іляхі аль-Башыр (з 2014)
Салім Ідрыс
(2012—2014)

Рыяд аль-Асад
(2011—2012)
Актыўная ў Сірыя
Сфарміравана 29 ліпеня 2011
Праціўнікі

Сірыя Урад Сірыі (Узброеныя сілы Сірыі, Нацыянальныя сілы абароны)
Хезбала
Фронт аль-Нусра

Ісламская дзяржава Ірака і Леванта
Колькасць членаў 30 000 — 50 000 (паводле ацэнкі на 2013 г.)
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Сірыі

Пра стварэнне ССА было абвешчана 29 ліпеня 2011 года, калі група афіцэраў-дэзерціраў на чале з палкоўнікам Рыядам аль-Асадам апублікавала відэазварот, у якім заклікала салдатаў сірыйскай арміі пераходзіць на іх бок[3]. У наступны час пасаду главы Найвышэйшага ваеннага савета ССА займаў былы брыгадны генерал сірыйскіх узброеных сіл Салім Ідрыс, аднак фактычна рэальнае камандаванне падраздзяленняў ажыццяўлялі палявыя камандзіры на месцах. Такім чынам, Ідрыс з’яўляўся хутчэй прадстаўніком ССА, чым ваенным лідарам[4][5].

ССА мае парасонавую структуру і складаецца з невялікіх лакальных падраздзяленняў, якія дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Сірыі. Назва «ССА» часта выкарыстоўваецца як абагульняючая для ўсёй узброенай апазіцыі ўраду Сірыі, але на справе з’яўляецца пэўным альянсам паўстанцкіх груповак[5]. Колькасць ацэньваецца ад 30 да 50 тысяч чалавек[2]; паводле ўласных даных групоўкі на чэрвень 2013 года яна налічвае каля 80 тысяч баевікоў[4].

Большасць членаў ССА з’яўляюцца арабамі-сунітамі, аднак у яе складзе прысутнічаюць падраздзяленні, сфарміраваныя з курдаў[6], сірыйскіх туркменаў[7], палесцінцаў[8][9], лівійцаў[10] і друзаў[11]. У складзе ССА таксама прысутнічаюць баевікі з Лівана, Туніса, Саудаўскай Аравіі і іншых краін[12].

Нягледзячы на дамінаванне Братоў-мусульман, Сірыйская свабодная армія разглядаецца як «умераная» «свецкая» частка сірыйскай апазіцыі, таму, што яе палітычнае крыло — Нацыянальную кааліцыю — часта прадстаўляюць і ўзначальваюць камуністы, хрысціяне, камуністы-хрысціяне і г.д., у адрозненне ад такіх радыкальных груповак, як «Фронт аль-Нусра». Супярэчнасці паміж умеранай і радыкальнай ісламісцкай часткамі апазіцыі нярэдка прыводзяць да ўзброеных сутыкненняў[13][14].

ССА атрымлівае палітычную і фінансавую падтрымку з боку заходніх краін (Францыі, ЗША і іншых) і краін Персідскага заліва, а таксама Турцыі[5].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. FEATURE - Syria army rebels fight from the shadows(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  2. а б Сірыйская свабодная армія заяўляе пра кантроль над прыхільнікамі шарыяту
  3. Free Syrian Army Founded by Seven Officers to Fight the Syrian Army
  4. а б Freedom fighters? Cannibals? The truth about Syria’s rebels
  5. а б в The Structure and Organization of the Syrian Opposition
  6. Defying Common View, Some Syrian Kurds Fight Assad
  7. Turkmen in joint battle 'for Syria democracy'
  8. Сірыйскія паўстанцы сфарміравалі брыгаду з палестынцаў
  9. Syrian rebels arm Palestinians against Assad(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  10. Напярэдадні ў Сірыю прыбытку 600 добраахвотнікаў з Лівіі
  11. Druze preachers in Swaida urge defections Архівавана 18 лістапада 2018.
  12. Lebanese join the Free Syrian Army’s struggle Архівавана 28 чэрвеня 2018.
  13. У Сірыі працягваюцца сутыкненні паміж групоўкамі баявікоў
  14. Баявікі-ісламісты адбілі ў «Свабоднай сірыйскай арміі» г. Аазаз на сірыйска-турэцкай мяжы Архівавана 4 кастрычніка 2013.

Спасылкі

правіць