Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)

Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) (ням.: Freie Demokratische Partei (FDP)) — ліберальная партыя ў Германіі. Старшыня партыі — Крысціян Лінднер (з 2013).

Свабодная дэмакратычная партыя
Freie Demokratische Partei
Выява лагатыпа
Лідар Крысціян Лінднер
Дата заснавання 12 снежня 1948
Штаб-кватэра Томас-Дэлер-Хаўс, Берлін
Краіна
Ідэалогія класічны лібералізм[d] і эканамічны лібералізм
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Маладыя лібералы
Колькасць членаў 54 000 (2016)
Месцаў у Бундэстагу
80 / 631
Месцаў у Ландтагах
103 / 1821
Месцаў у Еўрапарламенце
12 / 99
Партыйны друк Q1822879?
Сайт fdp.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

СвДП уваходзіла ў федэратыўны ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць у правячую кааліцыю з 2009 года па сённяшні дзень (кожны раз як малодшы партнёр адной з двух буйных нямецкіх партый). Такім чынам, яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Зараз прадстаўнікі ФДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў.

У Еўрапейскім парламенце СвДП уваходзіць у фракцыю Альянс лібералаў і дэмакратаў для Еўропы.

Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзідэнтамі ФРГ: Тэадор Хойс і Вальтэр Шэель.

Выбары ў Бундэстаг 2013 года правіць

Падчас выбараў у Бундэстаг 2013 года СвДП упершыню не набрала 5% і не атрымала ніводнага месца ў нямецкім парламенце[1].

Выбары ў Бундэстаг 2017 года правіць

Падчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Бундэстаг Германіі. Агулам СвДП змагла накіраваць у нямецкі заканадаўчы орган 80 чалавек[2].

Зноскі

  1. Алег Новікаў. Нясумныя наступствы сумных выбараў // Новы час : газета. — 27 верасня 2013. — № 36 (357). — С. 29. — ISSN 2218-2244.
  2. "У Германіі прайшлі выбары ў Бундэстаг". Радыё «Рацыя». 24 верасня 2017. Праверана 26 верасня 2017. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка) Архівавана 27 ліпеня 2018.

Спасылкі правіць