Сваротва
рака ў Беларусі
Сваротва — рака ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці і Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Моўчадзь (басейн ракі Нёман).
Сваротва | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 35 км |
Вадацёк | |
Выток | Свіцязь |
• Каардынаты | 53°25′51″ пн. ш. 25°55′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Моўчадзь |
• Каардынаты | 53°19′09″ пн. ш. 25°42′43″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Моўчадзь → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Гродзенская вобласць, Брэсцкая вобласць |
Раёны | Навагрудскі раён, Баранавіцкі раён |
— выток, — вусце |
Назва
правіцьПаводле Казіміра Бугі, назва балцкая, зыходнае гучанне гідроніма ён аднавіў як *Svartuva і адзначыў латышскі аналаг Svārtava.[1]
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 150 км². Пачынаецца з возера Свіцязь у Навагрудскім раёне, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Моўчадзь на поўнач ад вёскі Моўчадзь Баранавіцкага раёна.
Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км, у верхнім цячэнні 400—800 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—500 м), у сярэднім цячэнні забалочаная, у вытокавай частцы пад лесам. Рэчышча на працягу 9,1 км каналізаванае.
Зноскі
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 530.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Sworotwa albo Sworotówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 728.