Сваятычы

вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Свая́тычы[1] (трансліт.: Svajatyčy, руск.: Своятичи) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жарабковіцкага сельсавета. За 25 км да паўднёвага ўсходу ад г. Баранавічы. Насельніцтва каля 300 чал. (2008).

Вёска
Сваятычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
290 чалавек (2011)
Шчыльнасць
15 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
01633
Паштовы індэкс
225375
Аўтамабільны код
1
Сваятычы на карце Беларусі ±
Сваятычы (Беларусь)
Сваятычы
Сваятычы (Брэсцкая вобласць)
Сваятычы

Вуліцы вёскі

правіць

У вёсцы склалася цікавая мікратапанімічная сітуацыя, разам з назвамі вуліц, дадзеных ім у савецкі час, вяскоўцы, ужываюць даўнішнія назвы вуліц. Так цэнтр вёскі завеца Рынкам, бо тут у мястэчку праводзіліся кірмашы. Вуліца якая цягнецца ў напрымку вёскі Пагарэльцы, завеца Пагарэльскай. Ёсць вуліца Сноўская, якая выходзіць у бок Снова. Вуліца Касцёльная завецца так таму, што вядзе яна ад цэнтра да касцёла. Асада — месца, дзе жылі афіцэра Войска Польскага. Ёсць і іншая назва гэтага месца — Букет, ад таго, што паабапал дарогі, якая сюды вядзе, растуць кусты бэзу. Падсобнае — тэрыторыя, дзе адразу пасля вайны была створана падсобная ваенная гаспадарка. Да 2-ой сусветнай вайны тут была шляхецкая гаспадарка.

Гісторыя вёскі

правіць

Сваятычы, старае мястэчка і фальварак размешчана пры грунтовай дарозе, на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа. У 1921 г. у мястэчку Сваятычы пражывала 857 жыхароў, у тым ліку 756 каталікоў, 83 праваслаўных і 17 яўрэяў. У 18 стагоддзі мястэчкам Сваятычы валодаў род Абуховічаў граф Ясіньчык лепшы коннозаводчик. Пасля замужжа Сафіі Абуховічаў з палкоўнікам польскай арміі Станіславам Чапскіх (1799—1844) мястэчка перайшло да роду мужа. Усе атрымаў у спадчыну сын Сафіі і Станіслава — Эдуард (1819—1888), ён быў жанаты на Антаніне Ружыцкай. Адна з іх дачок — Вераніка была замужам за Янам Платэром-Зыберк, Вераніка атрымала мястэчка ў спадчыну ад бацькоў як пасаг, пасля яна перадала мястэчка свайму сыну Генрык (1979—1948), які быў апошнім уладальнікам мястэчка Сваятычы. У першай чвэрці 19-га стагоддзя Міхаіл Абуховічаў пабудаваў у маёнтку ў позна класічным стылі палац, які лічыўся адным з самых прыгожых у Навагрудскім ваяводстве. Да 1914 года ў палацы знаходзілася вялікая калекцыя карцін і кніг, бібліятэка налічвала каля 5000 кніг. Усё гэта было знішчана падчас першай Сусветнай вайны. Нават са сцен была садрана каштоўная абіўка. Пасля першай Сусветнай вайны палац быў адноўлены ў былом велічы. Аднак у верасні 1939 г. палац быў зноў разрабаваны «для патрэб савецкага ўрада». Палац стаяў да 1945 года, пасля адступлення нямецкіх войскаў палац быў падарваны «партызанамі-куфэрнікамі». У пачатку 19 стагоддзя ў мястэчку было каля ста дамоў і касцёл. У 1940—1954 гадах вёска з’яўлялася цэнтрам Сваятыцкага сельсавета. Да 15 снежня 1980 года вёска ўваходзіла ў склад Навасёлкаўскага сельсавета[2].

Славутасці

правіць
  • Касцёл Святога Юрыя. Касцёл пабудаваны ў 1772 годзе. У 1863 годзе расійскія ўлады касцёл закрылі і перадалі праваслаўнай царквы. Каталікі праводзілі службы ў капліце касцёльнай да 1920 года. Падчас першай Сусветнай вайны будынак касцёла был спалены. У сярэдзіне 40-х гадоў капліца была зачынена для правядзення службаў савецкай уладай. У 1990 годзе касцёл аддадзены каталікам і пачалося адраджэнне касцёла. Зараз касцёл адрэстаўраваны і ў ім праводзяцца службы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць