Свен II Эстрыдсен

кароль Даніі (1047—1076)
(Пасля перасылкі з Свен II Эстрыдсан)

Свен II Эстрыдсен (Ульфсан) (дацк.: Svend 2. Estridsen ; канец 1010-х28 красавіка 1074), кароль Даніі. Родапачынальнік дынастыі Эстрыдсенаў, па маці належаў да дынастыі Горма, а па бацьку да паўлегендарнай дынастыі Мунсе (шведск.: Munso).

Свен II Эстрыдсен
дацк.: Sven Estridsen
манарх Даніі
1047 — 28 красавіка 1076
Папярэднік Магнус I Добры
Пераемнік Харальд III
Нараджэнне 1020[1]
Смерць 28 красавіка 1076
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Ярл Ульф[d]
Маці Эстрыд Дацкая[d]
Жонка Гіда Шведская[d], Гунхільда Свейнсдоцір[2] і Тора Торбергсдоцір[d]
Дзеці Харальд III, Кнуд IV Святы, Олаф I, Эрык I, Свенд Тронкрэвер[d], Нільс, Сігрыд Свенсдатэр[d], Інгерыд Дацкая[d], Свейн Крыжаносец[d], Бенедыкт[d], Убэ[d] і Б’ёрн Свендсен[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля смерці ў 1042 апошняга нашчадка Горма Старога па мужчынскай лініі Хардэкнуда паводле дамоўленасці дацкая карона дасталася нарвежскаму каралю Магнусу I. Тым не менш, прэтэнзіі Свена, сына сястры Кнуда Вялікага Эстрыд і ярла Ульфа, былі расцэненыя як абгрунтаваныя. У выніку барацьбы з Магнусам Свен дабіўся тытула ярла Даніі і ў гэтай якасці ўдзельнічаў з у вайне з вендамі, аднак пасля таго як дацкае дваранства ў Вібарзе абвясціла яго каралём, барацьба зноў аднавілася. Магнус вярнуўся з Нарвегіі і, перамогшы Свена, вымусіў яго пакінуць Данію. Той уступіў у саюз з дзядзькам Магнуса Гаральдам, які вярнуўся з Візантыі і прэтэндаваў на валоданне Нарвегіяй. Магнус разбурыў гэты саюз, зрабіўшы ў 1046 Гаральда сваім суправіцелем у Нарвегіі, і, заручыўшыся падтрымкай шведскага караля Анунда Якаба, працягнуў вайну са Свенам. Аднак неўзабаве Магнус памёр, зваліўшыся з каня і смяротна параніўшыся. Сцвярджаецца, што перад смерцю ён абвясціў сваімі спадчыннікамі ў Даніі — Свена, а ў Нарвегіі — Гаральда. Гаральд, не пагадзіўшыся з такім падзелам, пачаў вайну з Даніяй. Датчане атрымалі мноства паражэнняў, у тым ліку ў жорсткай бітве ля вострава Нісан (шведск.: Nissan) увесну 1062 (паводле Сноры Стурлусана), але ў 1064 Гаральд сам адмовіўся ад сваіх дамаганняў на Данію.

Магчыма Свен, як спадчыннік Кнуда, лічыў што мае правы і на англійскую карону, так або інакш у 1069 ён паслаў флот на дапамогу Эдгару Этлінгу ў барацьбе з Вільгельмам I Заваёўнікам, і ў наступным годзе нават сам прыбыў у Англію. Аднак захапіўшы Ёрк і прыняўшы грошы ад Вільгельма, адплыў з флотам у Данію.

У Даніі, тэрыторыя якой да гэтага часу займала тэрыторыю Шлезвіга, сучаснай Даніі (Ютландыя, Зеландыя, Фюн, Борнхальм), Сконэ і Халанда (апошнія на тэрыторыі сучаснай Швецыі), Свен імкнуўся да ўмацавання і цэнтралізацыі каралеўскай улады. У гэтым ён абапіраўся на падтрымку царквы, да канца яго кіравання хрысціянства распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны. У той жа час, не жадаючы, каб Данія патрапіла ў сферу ўплыву Свяшчэннай Рымскай імперыі, паколькі Данія ўваходзіла ў Гамбургска-Брэменскае архібіскупства, Свен імкнуўся да ўтварэння ўласнага біскупства. Гэта яго жаданне супала з жаданнем новага Папы Рымскага Рыгора VII вярнуць імперыю пад кантроль святога прастолу. Аднак гэта не было ажыццёўлена з-за смерці Свена.

Вядомы храніст Адам з Брэмену, які наведаў двор Свена, быў добра ім прыняты. Аповед Свена аб сваіх продках, занесены Адамам у сваю працу «Гісторыя гамбургскіх біскупаў» (10701075), з'яўляецца адной з асноўных крыніц інфармацыі аб ранняй гісторыі Скандынавіі.

Свен ажаніўся з дачкой шведскага караля Эймунда Старога. З-за блізкага сваяцтва (Эймунд прыходзіўся Свену стрыечным братам) яму прыйшлося развесціся з ёй па патрабаванні архібіскупа Гамбурга-Брэмена Адальберта. Але гэта не пашкодзіла яму мець мноства дзяцей (не меней 19, з якіх 9-14 сыноў) ад розных жанчын. З яго сыноў пяцёра былі каралямі Даніі, яшчэ адзін удзельнічаў у 1-ым крыжовым паходзе.

Памёр Свен II 28 красавіка 1074 (некаторыя лічаць 1076). Пахаваны ў саборы ў Роскіле.

Зноскі

  1. Sven Estridsson // Alvin
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.