Светлагорскае благачынне

Светлагорская благачынная акруга, Светлагорскае благачынне — акруга ў Гомельскай і Жлобінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.

Праваслаўны крыж. Светлагорская благачынная акруга
Светлагорскае благачынне
Свята-Петра-Паўлаўскі храм, Светлагорск
Свята-Петра-Паўлаўскі храм, Светлагорск
Светлагорскі раён на схеме Гомельскай вобласці
Краіна
Цэнтр Светлагорск
Адрас г. Светлагорск, Гомельская вобласць
Тып арганізацыі акруга праваслаўнай епархіі
Кіраўнікі
Благачынны протаіерэй Аляксандр Кісель (з 21.04.2016)
Светлагорскае благачынне

Храмы і прыходы правіць

Горад Светлагорск правіць

Прыход храма ў імя Святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла правіць

Адрас: вул. Авіяцыйная, 65. Прастольнае свята: дзень памяці св. апосталаў Пятра і Паўла (12 ліпеня). Храм адчынены штодня з 9 да 17 гадзін, акрамя панядзелка. Службы праводзяцца: аўторак, пятніца, субота — вячэрняе богаслужэнне з 17.00 гадзін; серада, субота — Бажэственная літургія з 8.00; нядзеля і святочныя дні — Бажэственная літургія з 9.00.

Прыход храма Прэабражэння Гасподняга правіць

Адрас: вул. Леніна, 71. Прастольнае свята: Прэабражэнне Гасподне (19 жніўня). Храм адчынены штодзень з 7.30 да 19.30 гадзін. Службы праводзяцца: з аўторка па суботу — Бажэственная літургія з 8.00 гадзін, вячэрняе богаслужэнне з 17.00; нядзеля і святочныя дні — Бажэственная літургія з 9.00, вячэрняе богаслужэнне з 17.00.

Прыход храма ў імя свяціцеля Кірылы Тураўскага правіць

Адрас: вул. Свярдлова, парк культуры і адпачынку. Прастольнае свята: дзень памяці Кірылы Тураўскага (11 мая). Храм адчынены штодзень з 8.30 да 14.00 гадзін. Службы праводзяцца: нядзеля і святочныя дні — Бажэственная літургія з 8.00, вячэрняе богаслужэнне з 17.00.

 
У храме ў Парычах.

Гарадскі пасёлак Парычы правіць

  • Прыход храма ў імя Святой міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны — вул. Кастрычніцкая, 1. Прастольнае свята: святой міраносіцы раўнаапостальнай Марыі Магдаліны (4 жніўня). Службы праводзяцца: нядзеля і святочныя дні — Бажэственная літургія з 10.00, вячэрняе богаслужэнне з 16.00.

Вёскі, пасёлкі правіць

  • Баравікі: прыход храма ў імя Святой вялікамучаніцы Варвары — вул. Лясная, 2 (будуецца). Прастольнае свята: дзень памяці вялікамучаніцы Варвары (17/20 снежня).
  • Вузнаж: прыход храма ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы — вул. Сонечная, 20А. Прастольнае свята: Успенне Прасвятой Багародзіцы (28 жніўня). Службы праводзяцца: нядзеля і святочныя дні — Бажэственная літургія з 9.00, вячэрняе богаслужэнне з 17.00.
  • Вяжны: прыход храма ў імя прападобнага Амфілохія Пачаеўскага — вул. Цэнтральная, 38. Прастольнае свята: дзень памяці прападобнага Амфілохія Пачаеўскага (12 мая). Службы праводзяцца: нядзеля і святочныя дні — Бажэственная літургія з 8.00, вячэрняе богаслужэнне з 17.00.
  • Дуброва: прыход храма ў імя Мікалая Японскага (будуецца).
  • Мядкоў: прыход храма ў імя Святых дванаццаці апосталаў — вул. Савецкая, 87. Прастольнае свята: дзень памяці Святых дванаццаці апосталаў (13 ліпеня). Службы праводзяцца: нядзеля і святочныя дні — вячэрняе богаслужэнне з 16.00, Бажэственная літургія з 9.00.
  • Якімава Слабада: прыход храма ў імя свяціцеля Мікалая — вул. Цэнтральная, 23 (будуецца). Прастольнае свята: дні памяці свяціцеля Мікалая Цудатворцы (19 декабря, 22 мая). Прыход акармляецца духавенствам Свята-Прэабражэнскага храма г. Светлагорска.

(Звесткі на 2015 г.)

З гісторыі правіць

 
Здудзіцкі каменны крыж. Х — ХІ стст., г. п. Парычы.

Землі ніжняга цячэння р. Бярэзіна, дзе размешчана сучаснае Светлагорскае благачынне, у X — XII стагоддзях знаходзіліся ў складзе Тураўскага княства[1], і, відавочна, уваходзілі ў Тураўскую епархію (вядомая з 1005 г.). Раннія звесткі аб хрысціянах на гэтых землях вывучаюцца па археалагічных знаходках. Напрыклад, пры раскопках рэшткаў старадаўняга паселішча ля в. Прудок Светлагорскага раёна быў выяўлены бронзавы нацельны крыжык. Ён арнаментаваны складаным рэльефным узорам, адносіцца да апошняй чвэрці XI — першай чвэрці XII стст.[2]

Існуюць звесткі аб храмах і прыходах, якія дзейнічалі раней у межах сучаснага Светлагорскага благачыння[3]. У XIX — пач. XX ст. большасць з іх уваходзілі ў ІІ-ую Бабруйскую благачынную акругу. Усе храмы былі драўляныя, за выключэннем Парыцкай царквы св. Марыі Магдаліны; да нашага часу не захаваліся.

Вядома з XVII стагоддзя правіць

 
Вёска Чэрнін. Царковішча.

Чэрнін. У вопісу за 1639 г. сярод жыхароў вёскі названы свяшчэннік. Царква ў імя св. Вялікамучаніка Георгія, пабудавана ў 1868 г. на месцы ранейшай, на сродкі з казны. Захоўваліся метрычныя кнігі з 1801 г. Прыход у 1879 г.: сяло Чэрнін, вёскі Вязіны, Вуглы, Гамжа, Годунь, Качанбалоцкая Слабада, Майсееўка, Раманішча, Сапейкі, Слабада-Пяровічы, Сякерычы. Прыхаджан: 1864 г. — 923 мужчыны і 1011 жанчын, 1879—1226 і 1236, 1880 г. — 1248 і 1279, 1903 г. — 2152 і 2111.

Вядомыя з XVIII стагоддзя правіць

Якімава Слабада. 1745 год — князь Сангушка прызначыў ссыпку хлеба для прычту тутэйшага храму. 1854 — на сродкі вотчыннага ўладальніка Івана Адамовіча ў вёсцы пабудавана Мікалаеўская царква (верагодна, на месцы больш старадаўняй), метрычныя кнігі захоўваліся з 1796 г. Прыход у 1879 г.: сяло Якімаўская Слабада, вёскі Баравікі, Васілевічы, Дабрагошча, Заброддзе, Курган, Ляды, прыхаджан: 748 мужчын, 793 жанчыны.

Яўтушкавічы (зараз — Прасвет), храм у імя Раджаства Маці Божай. Пабудаваны ў 1753 г. на сродкі вотчынных уладальнікаў Корсакаў[4]. Прыход: сяло Яўтушкавічы, вёскі Асінаўка, Вузнаж, Загор’е, Людзвінаўка, Мармавічы, Яўтушкавіцкая Рудня. У 1879 г. у прыходзе згадваецца таксама в. Залле, але не згадваецца Яўтушкавіцкая Рудня. Прыхаджан: 1864 г. — 368 мужчын і 377 жанчын, 1879 г. — 431 і 404, 1887 г. — 577 і 585.

Чыркавічы. 1. Храм у імя св. Апосталаў Пятра і Паўла. Пабудаваны ў 1787 г., у 1840, верагодна, перабудаваны на сродкі вотчынных уладальнікаў Пушчыных. Захоўваліся метрычныя кнігі з 1799 г. Сярод дабрачынцаў — памешчык Аляксандр Палубінскі. Прыход у 1879 г.: сяло Чыркавічы, вёскі Здудзічы, Какаль, Мольча, Ракшын, Расава, Рудня Чыркавіцкая, Сасноўка, ваколіца Шацілкі, засценак Дзедна. Прыхаджан: 1864 г. — 490 мужчын і 587 жанчын, 1879 г. — 946 і 965. 2. Царква ў імя Праведнай Лізаветы, на могілках (згадваецца ў 1879 г.).

Славань. 1796 г. — прыход мясцовага храма пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе, метрычныя кнігі захоўваліся з 1795 г. У 1838 г. (па інш. звестках у 1853) пабудавана новая Мікалаеўская царква, на сродкі прыхаджан. Прыход у 1879: сяло Славань, вёскі Асташкавічы, Стракавічы, Хутар, Яланы. Прыхаджан: 1864 г. — 570 мужчын і 624 жанчыны, 1879 г. — 835 і 854, 1887 г. — 985 і 972.

 
Парычы, Свята-Духаў храм. Малюнак XІX ст.

Парычы. 1798 г. — мясцовы храм пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе. У 1819 г. на сродкі вотчыннага ўладальніка І. Пушчына замест ранейшага храма пабудаваны новы, асвечаны ў імя Святога Духа (метрычныя кнігі захоўваліся з 1801 г.). Прыход у 1879 г.: мястэчка Парычы, вёскі Высокі Полк, Казлоўка, Кнышэвічы, Паганцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Ракшын, Селішча, Скалка, Судавіца, Язвін. Прыхаджан: 1864 г. — 465 мужчын і 540 жанчын, 1879 г. — 981 і 999. (Гл. таксама «Парычы» у раздзеле «Вядомыя з 19 стагоддзя».)

Астроўчыцы, Міхайлаўская царква. Пабудавана ў 1800 г. прыхаджанамі, сярод дабрачынцаў — князі Сангушкі. У 1864 прыхаджан — 164 мужчыны, 192 жанчыны.

Вядомыя з XIX стагоддзя правіць

 
Парычы, Свята-Марыі-Магдалінінскі храм. Фота пачатку XX ст.

Какуевічы (зараз — Чкалава), храм у імя Раджаства Маці Божай. Пабудаваны на сродкі князёў Сангушак (год пабудовы невядомы, метрычныя кнігі захоўваліся з 1814 г.). У 1845 зачынены з-за таго, што патрабаваў рамонту; прычт працягваў дзейнасць. Прыход у 1879 г.: сяло Какуевічы, вёскі Васількоў, Дуброва, Лукі, Шупейкі, Ялізаравічы. Новы храм пабудаваны ў 1886. Прыхаджан: 1864 г. — 443 мужчыны і 484 жанчыны, 1879 г. — 663 і 658, 1887 г. — 627 і 623.

 
Парычы, жаночае вучылішча духоўнага ведамства. Фота пач. XX ст.

Парычы. Храм у імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Пабудаваны ў 1863 г. на сродкі вотчыннага ўладальніка М. І. Пушчына. У 1879 г. — прыпісны.

Каралеўская Слабада, Благавешчанская царква. Год пабудовы невядомы, метрычныя кнігі захоўваліся з 1823 г. (за 1835 г. ў сяле згадваецца грэка-каталіцкі храм[5]). Прыхаджан у 1864 г. — 546 мужчын, 619 жанчын. Абноўлена ў 1869 г. на сродкі з казны. Прыход у 1879 г.: сяло Каралеўская Слабада, вёскі Беліца, Васілеўка, Данілоўка, Дражня, Забалоцце, Краснаўка, Коўчыцы, Крукі, Майсееўка, Міхайлаўка, Стасеўка, Тумараўка, урочышчы Барані Лог, Будзяшча, Лопава, прыхаджан — 1870. У 1880 г. у прыходзе не згадваюцца Стасеўка і ўрочышчы, прыхаджан: 936 мужчын, 941 жанчына. Свяшчэннікі: каля 1880 г. — Іван Русецкі, у 1886 — Леў Мацкевіч, у 1889 г. прызначаны Канстанцін Шчарбінскі.

Ракшын, Міхайлаўская царква. Пабудавана ў 1888 г. Прыход: 5 вёсак. У 1903 г. прыхаджан: 647 мужчын, 658 жанчын.

Васілеўка. Існавала царква на могілках, прыпісная, верагодна, да царквы ў Каралеўскай Слабадзе. Згарэла ў 1815 — 20-х гг.

Віша, храм у імя св. Ільі. Быў прыпісным (да храма ў в. Колкі, якая зараз па-за межамі Светлагорскага благачыння).

Хутар. Дзейнічала капліца, якая адносілася да храма ў в. Славань (паводле звестак мясцовых жыхароў).

У наш час правіць

Зямлю пад будаўніцтва храма Святых Першавярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску асвяціў благачынны Мазырскай акругі протаіерэй Васілій Тур. 17 снежня 1989 года Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх Усея Беларусі Філарэт асвяціў храм. Настаяцелі храма: з 1989 па 2003 — протаіерэй Ігар Лазоўскі (†2003), з 2003 — протаіерэй Уладзімір Сямёнаў[6].

У 1996 г. протаіярэй Ігар Лазоўскі асвяціў месца пад храм у в. Вузнаж. Храм асвечаны ў 2008 г.

11 лістапада 2006 г. асвечаны храм у пас. Мядкоў. Ва ўрачыстым богаслужэнні ўзяў удзел архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх.

21 сакавіка 2009 г. архіепіскап Арыстарх асвяціў у Светлагорску храм у імя Святога прападобнага Кірылы Тураўскага, выступіў з пропаведдзю і настаўленнем да веруючых. Побач узводзіцца вялікі будынак храму.

Благачынныя настаяцелі правіць

  • протаіерэй Ігар Лазоўскі (да 2003)
  • протаіерэй Уладзімір Сямёнаў (2003—2016)

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Мн., 1995, с. 21. ISBN 985-11-0020-X.
  2. ДУБИЦКАЯ Н. М. Средневековые материалы из селища Прудок Светлогорского района Гомельской области // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 12. Мн., 2006, с. 106—110. (руск.)
  3. ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2004, с. 693—694. ISBN 985-01-0255-1.
  4. Невядома, ці былі храмы ў Якімавай Слабадзе і Яўтушкавічах у XVIII ст. праваслаўнымі альбо грэка-каталіцкімі.
  5. ПОРОМЕНСКИЙ П. Паричское женское св. Марии Магдалины училище духовного ведомства. СПб., 1910. (руск.)
  6. Православный календарь на 2010 год. 17 декабря 2009 года — 20 лет церкви. (руск.) (Да 20-годдзя храма Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску.)

Літаратура правіць