Свет Дзікага Захаду

амерыканскі фантастычны серыял тэлеканала HBO

«Свет Дзікага Захаду», або «Заходні свет» (англ.: Westworld) — амерыканскі фантастычны серыял тэлеканала HBO, прэм’ера якога адбылася 2 кастрычніка 2016 года[4]. Гэта адаптацыя аднайменнага фільма «Заходні свет», напісанага і пастаўленага Майклам Крайтанам у 1973 годзе. Выканаўчымі прадзюсарамі серыяла сталі Джонатан Нолан, Ліза Джой, Дж. Дж. Абрамс, Джэры Вайнтраўб і Браян Бёрк. Нолан таксама выступіў у якасці рэжысёра пілотнай серыі. 14 лістапада 2016 года HBO працягнуў серыял на другі сезон[5].

Свет Дзікага Захаду
англ.: Westworld
Жанр фантастыка
драма
трылер
прыгоды
вестэрн
Стваральнік Джонатан Нолан
Ліза Джой
Заснавана на «Заходні свет» Майкла Крайтана
У ролях Эван Рэйчэл Вуд
Тэндзі Ньютан
Джэфры Райт
Джэймс Марсден
Бен Барнс
Інгрыд Бульсё Бердал
Кліфтан Колінз-мал.
Люк Хемсварт
Сідсэ Бабет Кнудсен
Сайман Куортэрман
Радрыгу Сантору
Анджэла Сарафян
Джымі Сімпсан
Тэса Томпсан
Шэнан Вудвард
Эд Харыс
Энтані Хопкінс
Кампазітар Рамін Джавадзі
Краіна  ЗША
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 4
Колькасць серый 36 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Браян Бёрк
Джэры Вайнтраўб
Ліза Джой
Джонатан Нолан
Дж. Дж. Абрамс
Прадзюсар Афіна Уікхэм
Аператар Брэндан Гэлвін
Роберт Мак-Лахлан
Пол Кэмеран
Дэвід Франка
Джэф Джэр
Месца здымак Каліфорнія, Castle Valley[d], Саймі-Велі, Newhall[d], Агура-Хілз[d], Юніверсал-Сіці[d] і Лос-Анджэлес
Працягласць серыі 74 ± 17 хв.[2][3][…]
Студыя Warner Bros. Television
Bad Robot Productions
Трансляцыя
Тэлеканал HBO
На экранах 2 кастрычніка 2016 — цяперашні час
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
hbo.com/westworld
IMDb ID 0475784
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месца дзеяння — футурыстычны парк атракцыёнаў «Заходні свет», населены андроідамі[6][7].

Акцёры і персанажы

правіць

Асноўны склад

правіць
  • Эван Рэйчэл Вуд у ролі Далорэс Абернаці.
  • Тэндзі Ньютан у ролі чароўнай і праніклівай красуні Мэйв Мілей[8].
  • Джэфры Райт у ролі Бернарда Лоу, главы праграмнага аддзела Свету Дзікага Захаду. Таксама ў некалькіх серыях мае ролю Арнольда Уэбера, сузаснавальніка парку.
  • Джэймс Марсден у ролі Тэдзі Флада, стралка, які прыехаў у пошуку мясцовых прыгажосцяў[9].
  • Бен Барнс у ролі Логана, халасцяка і сталага наведвальніка Свету Дзікага захаду.
  • Інгрыд Бульсё Бердал у ролі Амістыс, брутальнай і бязлітаснай бандыткі[10].
  • Кліфтан Колінз-мал. у ролі Лоўрэнса, абаяльнага, але небяспечнага злачынца.
  • Люк Хемсварт у ролі Эшлі Стабса, начальніка Службы бяспекі.
  • Сідсэ Бабет Кнудсен у ролі Тэрэзы Кален, кіраўніка аддзела якасці робатаў парку[11].
  • Сайман Куортэрман у ролі Лі Сайзмара, галоўнага сцэнарыст парку[10].
  • Радрыгу Сантору ў ролі Гектара Эскатона, чалавека ў вышуку са схільнасцю да выжывання[10].
  • Анджэла Сарафян у ролі Клемянціны Пеніфітэр, галоўнай сэрцаедкі парку[10].
  • Тэса Томпсан у ролі Шарлоты Хейл
  • Шэнан Вудвард у ролі Элсі Х’юс, таленавітай і адоранай праграмісткі аддзела распрацоўкі[10].
  • Эд Харыс у ролі чалавека ў чорным, які ўжо 30 гадоў вандруе па парку ў пошуку лабірынта.
  • Джымі Сімпсан у ролі Уільяма, які шукае самога сябе ў парку атракцыёнаў, спадарожнік Логана.
  • Энтані Хопкінс у ролі доктара Роберта Форда, творчага дырэктара парку «Заходні свет»[12].

Другарадны склад

правіць
  • Лілі Сіманс у ролі Эбігейл
  • Лена Георгас у ролі Лоры
  • Кары Грэм у ролі Крэйга
  • Птолемі Слокам у ролі Сільвестра
  • Луіс Хертэм у ролі Пітэра Абернаці
  • Данабела Мартэль у ролі Сафіі
  • Олівер Бел у ролі маленькага хлопчыка
  • Стывен Ог у ролі Рэбуса
  • Майкл Уінкат у ролі Старога Біла
  • Эдзі Роўз у ролі Кісі
  • Браян Хоу ў ролі шэрыфа Пікета
  • Дэметрыус Грос у ролі намесніка шэрыфа Фоса
  • Леанарда Нэм у ролі Фелікса
  • Кайл Борнхаймер у ролі Кларэнса
  • Брэдфард Тэйтум у ролі бармэна/новага Абернаці
  • Цімаці Лі Дэ-Прайст у ролі Уолтэра
  • Талула Райлі ў ролі Анджэлы
  • Джына Торэс у ролі Лорэн

Вытворчасць

правіць

Задума і распрацоўка

правіць

Кампанія Warner Bros. разглядала планы стварэння поўнаметражнага рымейка фільма «Заходні свет» 1973 года з канца 1990-х гадоў[13]. У 2002 годзе часопіс Variety паведаміў пра падпісанне дагавора паміж Warner Bros. і акцёрам Арнольдам Шварцэнэгерам, які намерваўся прадзюсаваць фільм і выканаць у ім ролю Стралка, раней сыграную Юлам Брынерам[14]; на працягу некалькіх гадоў кампанія спрабавала прыцягнуць да праекта Тарсема Сінгха як рэжысёра і Квенціна Таранціна ў якасці сцэнарыста[15]. У 2011 годзе Warner Bros. усё яшчэ мела планы па стварэнні рымейку[13].

У жніўні 2013 года было абвешчана, што кампанія кабельнага тэлебачання HBO заказала пілотную серыю тэлесерыяла па матывах фільма — прадзюсарамі праекта выступілі Дж. Дж. Абрамс, Джонатан Нолан і Джэры Вайнтраўб, прычым Джонатан Нолан выступіў у якасці рэжысёра, а таксама сцэнарыста ў суаўтарстве са сваёй жонкай Лізай Джой[16]. У канцы 2014 года HBO дала ход стварэнню першага сезона серыяла ў супрацоўніцтве з кінакампаніяй Bad Robot Productions; прэм’ера серыяла была запланавана на 2015 год[17].

Менавіта Дж. Дж. Абрамс прапанаваў падаваць сюжэт у серыяле з пункту гледжання андроідаў, а не людзей[18]. Джонатан Нолан сярод іншых крыніц чэрпаў натхненне ў камп’ютарных гульнях, у тым ліку BioShock Infinite, Red Dead Redemption і The Elder Scrolls V: Skyrim, а таксама гульнях ад кампаніі BioWare, дзе няма строга зададзенай маралі, і маральны складнік знаходзіцца ў межах нейкага спектра, без адназначнага падзелу на чорнае і белае[19]. Гульня The Elder Scrolls V: Skyrim прыводзілася як прыклад свету, у якім негульнявыя персанажы, якія кіруюцца камп’ютарам, напрыклад, вясковыя жыхары, жывуць сваім уласным жыццём незалежна ад таго, знаходзіцца побач з імі гулец ці не[19]. Менавіта гэтая ідэя персанажаў камп’ютарных гульняў паслужыла ўзорам для запраграмаваных гісторый андроідаў у «Свеце Дзікага Захаду», якія замкнутыя ў пастаяннай пятлі і штораз паўтараюць адны і тыя ж учынкі[20]. Каменціруючы тэму гвалту ў серыяле, Нолан адзначаў, што «гвалт прысутнічае ў тых гісторыях, якія нам падабаецца глядзець па тэлевізары, але не ў тых, якія нам хацелася б перажыць асабіста»[19].

У серыяле гучаць цытаты з класічных п’ес Уільяма Шэкспіра, у прыватнасці, фраза «У бурных радасцей канец раптоўны» з Рамэа і Джульеты[21] — для андроідаў яна з’яўляецца трыгерам, якія прымушаюць пераацаніць сваё ўспрыманне рэальнасці[22]. «Свет Дзікага Захаду» мае шэраг адсылак да «Алісы ў Краіне Цудаў» Льюіса Кэрала — да іх адносяцца, напрыклад, сіняя сукенка Далорэс і сцэна чаявання ў пустыні, якая вельмі нагадвае кананічныя ілюстрацыі Джона Тэніэла да «Алісы»[23]. Паводле слоў Нолана, у серыяле ёсць некалькі відавочных і невідавочных сувязяў паміж галоўнай гераіняй Далорэс і Алісай, галоўнай гераіняй кэралаўскай кнігі; сама кніга Кэрала таксама з’яўляецца ў серыяле, і героі зачытваюць урыўкі з яе[24].

 
«Стварэнне Адама», фрэска Сіксцінскай капэлы працы Мікеланджэла

Адсылкі да выяўленчага мастацтва ўключаюць у сябе вобразы, спісаныя з «Вітрувіянскага чалавека» Леанарда да Вінчы, «Свету Крысціны» Эндру Уаета і «Стварэння Адама» Мікеланджэла [21] — рэпрадукцыя «Стварэнні Адама» з’яўляецца ў фінале першага сезона, і адзін з герояў серыяла, доктар Форд, паказвае на яе і пераказвае тэорыю, высунутую ў 1990 годзе амерыканскім урачом Фрэнкам Мешбергерам, пра тое, што ў выяве Бога на фрэсцы насамрэч зашыфравана анатамічная выява чалавечага мозгу[25].

У сюжэце серыяла немалое месца займае канцэпцыя «бікамералізму», або «двухпалатнага розуму», высунутая амерыканскім псіхолагам Джуліянам Джэйнсам у 1976 годзе — аб тым, што мысленне старажытных людзей адрознівалася ад мыслення сучасных і некалі чалавечы мозг быў «двухпалатным», падзеленым на дзве часткі, адна з якіх паведамляла іншай, што рабіць, а іншая выконвала загады, успрымаючы голас іншай часткі мозгу як «вонкавы», які належыць вышэйшым сілам — распад гэтай сістэмы, паводле меркавання Джэйнса, прывёў да ўтварэння ўласнага «Я» і свядомасці ў сучасным сэнсе гэтага слова[26].

У фільме «Заходні свет» 1973 гады фігуравалі і іншыя паркі, аформленыя ў стылі не Дзікага Захаду, а Рымскай імперыі і Сярэднявечча — Нолан дапушчаў, што падобныя паркі могуць у далейшым з’явіцца ў серыяле[27], і сапраўды, у апошняй серыі першага сезона было паказана закуліссе яшчэ аднаго парку з японскімі самураямі[28]. Пісьменнік Джордж Марцін, па чыіх кнігах у жанры сярэдневяковага фэнтэзі быў зняты іншы паспяховы серыял HBO — «Гульня тронаў» — сустракаўся з Ноланам і Джой і прапанаваў ім ідэю магчымага красовера паміж серыяламі — парку з андроідамі, заснаванага на свеце «Гульні тронаў»[29].

Кастынг

правіць

Энтані Хопкінс і Эван Рэйчэл Вуд сталі першымі акцёрамі, з кім дамовіліся прадзюсары серыяла, і былі зацверджаны іх ролі доктара Роберта Форда і Далорэс Абернаці адпаведна. У жніўні 2014 года да праекта далучылася цэлая група акцёраў у складзе: Джэфры Райт, Радрыгу Сантору, Інгрыд Бульсё Бердал, Шэнан Вудвард, Анжэла Сарафян, Сайман Куортэрман і Джэймс Марсден.

Здымкі

правіць

Здымкі пілотнага эпізоду адбыліся ў ліпені і ў жніўні 2014 года ў Лос-Анджэлесе[30].

Крытыка

правіць

Першы сезон серыяла атрымаў пераважна станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Станоўча быў ацэнены акцёрскі склад[31][32][33], «годны галівудскага блокбастара»[33], чыя трупа «зрабіла б гонар многім кінастужкам»[31]. Запазычваючы асноўную ідэю ад фільма 1973 года серыял не выглядае як рымейк. Ён кардынальна адрозніваецца з пункту гледжання жанру і ўяўляе сабой фантастычную драму супраць трылера арыгінала. Сюжэт інтрыгуе загадкамі і філасофскімі алюзіямі[31]. Серыял ўздымае мноства тэм, у якіх тэматыка штучнага інтэлекту адыгрывае не апошнюю ролю, але і не заўсёды першую[32]. Незвычайная і форма падачы апавядання — тры паралельныя «таймлайны», якія разгортваюцца на экране, не адрозныя адзін ад аднаго. «Свет Дзікага Захаду» атрымаўся суцэльным творам, здольным спарадзіць грамадскія дыскусіі, як гэта некалі зрабіў серыял «Згубленыя»[34]. З прычыны таго, што ў сюжэце шмат гвалту і аголенай натуры, праект параўноўвалі з «Гульнёй тронаў». Сярод негатыўных водгукаў існавала меркаванне, што па сутнасці серыял не ўяўляе ў сваёй канцэпцыі нічога новага[33]. Да мінусаў журналісты таксама адносілі інтэлектуальную безуважлівасць да таго, што адбываецца, асабліва ўласцівае пілотнай серыі[31]. «Афіша. Daily» пісала:

  Серыял, гулец з храналогіяй, на працягу ўсяго сезона сцірае розніцу паміж учора, сёння і заўтра, прад'явіў па-чартоўску нетрывіяльны спосаб апавядання. Пэўна, трэба быць андроідам, каб не ацаніць шоу хоць бы на гэтым узроўні. «Гэта ні да чаго не падобнае», — скажуць адны. «Спыніць маторыку», — скажуць іншыя[34].  

Крыніцы

правіць
  1. fernsehserien.de Праверана 30 мая 2020.
  2. https://web.archive.org/web/20161102125807/http://www.hbo.com/search?type=schedule&focusId=784040 Праверана 11 верасня 2016.
  3. https://web.archive.org/web/20161018220224/http://www.hbo.com/search?type=schedule&focusId=784045 Праверана 14 кастрычніка 2016.
  4. Prudom, Laura. ‘Westworld,’ ‘Divorce,’ ‘Insecure’ Set HBO Premiere Dates. Variety (30 ліпеня 2016). Праверана July 31, 2016.
  5. Andreeva, Nellie. ‘Westworld’, ‘Divorce’ & ‘Insecure’ Renewed For Season 2 By HBO. Deadline.com (14 лістапада 2016). Праверана November 14, 2016.
  6. HBO Greenlights Sci-Fi Pilot Westworld From J.J. Abrams and Jonathan Nolan(недаступная спасылка). TV Line (31 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2014. Праверана 14 студзеня 2017.
  7. HBO дал зелёный свет сериалу "Westworld"(недаступная спасылка). Channel i (19 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 14 студзеня 2017.
  8. Thandie Newton Joins HBO’s ‘Westworld’. Variety (13 жніўня 2014).
  9. James Marsden Joins HBO’s ‘Westworld’. Variety (8 жніўня 2014).
  10. а б в г д 'Hunger Games,' 'Raising Hope' actors join HBO's 'Westworld'(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (6 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 14 студзеня 2017.
  11. HBO's Westworld adds cast (13 ліпеня 2015).
  12. Anthony Hopkins, Evan Rachel Wood to Star in HBO's 'Westworld'. The Hollywood Reporter (Jule 22 2014).
  13. а б Kit, Borys. "EXCLUSIVE: 'Lethal Weapon,' 'Wild Bunch' Reboots Revived After Warner Bros. Exec Shuffle". The Hollywood Reporter.
  14. Michael Fleming. Franky G. gains 'Confidence'; Sanger teams with Elbert (англ.). Variety (13 сакавіка 2002). Праверана 6 лістапада 2016.
  15. Brian Tallerico. The Long, Weird History of the Westworld Franchise (англ.). Vulture.com (30 верасня 2016). Праверана 6 лістапада 2016.
  16. Hertzfeld, Laura. HBO orders 'Westworld' adaptation from J.J. Abrams(недаступная спасылка). Entertainment Weekly (30 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2013. Праверана September 2, 2013.
  17. Lesley Goldberg. HBO's Star-Studded 'Westworld' Adaptation Ordered to Series (англ.). The Hollywood Reporter (17 лістапада 2014). Праверана 6 лістапада 2016.
  18. Sciretta, Peter. Your Westworld Logistical Questions Answered. /Film (4 кастрычніка 2016). Праверана October 8, 2016.
  19. а б в Fitzmaurice, Larry. How the Creators of 'Westworld' Built a Violent World of Robot Cowboys. Vice (30 верасня 2016). Праверана October 8, 2016.
  20. Sciretta, Peter. Your Westworld Logistical Questions Answered. /Film (4 кастрычніка 2016). Праверана October 8, 2016.
  21. а б Шаміль Керашев. Из чего сделан сериал "Мир Дикого Запада" (руск.). Российская газета (9 снежня 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  22. Spangler, Todd. ‘Westworld’ Showrunners Hint at Season 2, Discuss Show’s Video-Game Influences. Variety (9 кастрычніка 2016). Праверана October 15, 2016.
  23. Matthew Turner. Every secret Easter egg and hidden reference in Westworld season 1 (англ.). GamesRadar (6 снежня 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  24. James Hibberd. Westworld producers on episode 3 burning questions (англ.). Entertainment Weekly (16 кастрычніка 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  25. Rachel Becker. Does the Michelangelo painting in the Westworld finale really show a brain — or is it a uterus? (англ.). The Verge (6 снежня 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  26. Patches, Matt. Why the Bicameral Mind Theory Is Crucial to Unlocking 'Westworld'. Thrillist (17 кастрычніка 2016). Праверана November 17, 2016.
  27. Hooton, Christopher. Westworld set to feature different themed worlds, just not the Medieval and Roman ones from the film. The Independent (14 кастрычніка 2016). Праверана October 15, 2016.
  28. Megan Willett. The 'Westworld' finale gave fans a major clue there could be more robot worlds out there. Business Insider (5 снежня 2016). Праверана 15 снежня 2016.
  29. Murthi, Vikram. ‘Game of Thrones’ and ‘Westworld’ Crossover: George R. R. Martin Pitched Idea To Showrunners. IndieWire (20 кастрычніка 2016). Праверана October 21, 2016.
  30. How HBO's 'Westworld' Became TV's Hottest Project. The Hollywood Reporter (29 жніўня 2014).
  31. а б в г Борис Иванов.. Рецензия на пилот сериала «Мир Дикого Запада» (руск.). Film.ru (3 кастрычніка 2016). Праверана 11 снежня 2016.
  32. а б Дмитрий Шепелёв.. Почему «Мир Дикого Запада» — главный сериал сезона (руск.). Мир фантастики (7 снежня 2016). Праверана 11 снежня 2016.
  33. а б в Что тебе снится, блуждающий биоробот? (руск.). Российская газета (6 кастрычніка 2016). Праверана 11 снежня 2016.
  34. а б Максим Сухагузов.. Как стоит понимать сериал «Мир Дикого Запада» (руск.). Афиша. Daily (8 снежня 2016). Праверана 11 снежня 2016.

Спасылкі

правіць