Святавольскі сельсавет
Святаво́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Святая Воля.
Святавольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Святая Воля |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 433 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Гісторыя Правіць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Аброўскага (аграгарадок Аброва) і Амяльнянскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск) сельсаветаў[2].
Насельніцтва Правіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1433 чалавекі[3], з іх 97,0 % — беларусы[4].
Іншае Правіць
Колькасць двароў — 622, колькасць жыхароў — 1360.
Старшыня — Шчурко Анатоль Пятровіч[5].
Кіраўнік спраў — Сагановіч Валянціна Віктараўна[5].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 28 жніўня 2022.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ а б Сайт раённай адміністрацыі(недаступная спасылка)