Святаполк-Мірскія
Святаполк-Мірскія або Мірскія (польск.: Światopełk-Mirscy, руск.: Святополк-Мирские) — шляхецкі род герба «Бялыня» змененая ў ВКЛ, княскі род у Расійскай імперыі. Прозвішча паходзіць ад мястэчка Мёры. Вядомы з XVI стагоддзя ў Браслаўскім павеце. Андрэй Мірскі жыў каля 1550 года, меў сына Рыгора, падкаморыя браслаўскага, і ўнукаў Івана, Рыгора, Сымона, Луку і Абрама. Іван і Абрам сталі пачынальнікамі 2 ліній роду.
У XVIII стагоддзі ўзнікла легенда, што род паходзіць ад Святаполка, сына вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча (адсюль прыдомак). Лічылі сябе аднаго паходжання з князямі Святаполк-Чацвярцінскімі і старажытнымі ўладальнікамі мястэчка Мір, на што не было ніякіх дакументальных падстаў. Княжацкі тытул зацверджаны Сенатам Польскага каралеўства ў 1821 годзе, у Расійскай імперыі — імператарам у 1861 годзе.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі:
- Пётр Дзмітрыевіч Святаполк-Мірскі (1857—1914), віленскі генерал-губернатар (1902—1904)
- Вінцэнт Святаполк-Мірскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Мірскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святаполк-Мірскія