Адкрыць галоўнае меню

Святаслаў Мсціславіч (князь смаленскі)

Святаслаў Мсціславіч (? — 1239) — князь наўгародскі (12181219), князь полацкі (12221232), князь смаленскі (1232-1239). Сын Мсціслава Раманавіча.

Святаслаў Мсціславіч
князь наўгародскі
1218 — 1219
Папярэднік: Мсціслаў Мсціславіч
Пераемнік: Усевалад Мсціславіч
князь полацкі
1222 — 1232
Папярэднік: Васілька Валадаравіч
Пераемнік: Брачыслаў ІІ
князь смаленскі
1232 — 1238
Папярэднік: Расціслаў ІІ Мсціславіч
Пераемнік: Усевалад Мсціславіч
 
Веравызнанне: Праваслаўны крыж праваслаўе
Нараджэнне: 2 тысячагоддзе
Смерць: 1239(1239)
Дынастыя: Расціславічы Смаленскія
Бацька: Мсціслаў Раманавіч Стары
 
Ваенная служба
Званне: князь;

Пасля смерці ў 1222 годзе полацкага князя Васількі Валадаравіча ў Полацкай зямлі адбыліся нейкія падзеі, якія выклікалі агрэсію з боку Смаленскага княства. Смаленскія князі захапілі Полацк, полацкі сталец заняў прадстаўнік іх дынастыі — Святаслаў Мсціславіч. Верагодна, менавіта падчас гэтага нападу Полацк быў разрабаваны і ў Смаленск вывезены крыж Еўфрасінні Полацкай і іншыя каштоўнасці. У 1230, пасля смерці смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча, смаленскі сталец па старшынстве мусіў заняць Святаслаў Мсціславіч, але смаляне чамусьці былі супраць гэтага. Тады ў 1232 Святаслаў пры падтрымцы палачан, у войску якіх было шмат літоўцаў, захапіў Смаленск і, вынішчыўшы сваіх праціўнікаў, заняў сталец. Пры ім у Смаленску заставаліся полацкія войскі, якія збольшага складаліся з літоўцаў, згадваецца нават нейкі літоўскі князь. Пасля Святаслава Мсціславіча полацкі сталец заняў Брачыслаў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля: Очерки истории северной Белоруссии в IX—XIII вв.. — М.: Наука, 1966. — 295 с.