Святая Параскева (абраз з Пескаў)

абраз з Пескаў

Святая Вялікапакутніца Параскева — абраз з царквы Святога Мікалая в. Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, напісаны ў 1646 годзе. У 1983 годзе твор вывезены экспедыцыяй ІМЭФ НАН Беларусі[1] і паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-5086, Ж-369)[2]. Памер абраза — 117 × 81 × 2,5 см[3].

Святая Параскева. 1646
Матэрыял дошка, ляўкас, тэмпера
Памеры 117 × 81 × 2,5 см
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Твор напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі, фон аздоблены раслінным арнаментам, выразаным па ляўкасу, і пакрыты пазалотай. Даволі рэдкім для мясцовай традыцыі з’яўляецца тое, што абраз гэты — жыццяпісны: вакол постаці Св. Параскевы па краях у дванаццаці невялікіх круглых клеймах прадстаўлены эпізоды з яе жыцця. Да нашага часу дайшлі адзінкавыя жыцційныя беларускія іконы, таму дадзены абраз уяўляе асобную цікавасць[4]. Адзін з іх знаходзіцца ў Траецкай царкве ў Бездзежы Брэсцкай вобласці і па даце стварэння — 1659 г. — даволі блізкі да абраза з Пескаў[1].

 
Раскрыццё абраза
 
Фрагмент абраза

Першапачаткова абраз меў значна большыя памеры. Па невядомым прычынам ён быў абрэзаны па перыметру, устаўлены ў новую раму, перагрунтаваны і запісаны. Пры гэтым ніжнія бакавыя клеймы са сцэнамі жыція святой былі страчаны фактычна поўнасцю, а астатнія абпілены напалову[1]. Па ніжнім краі змешчаны кірылічны надпіс у тры радкі, нанесены чорнай фарбай па белым фоне. Некаторыя словы, якія можна разабраць з надпісу, гэта «РоКϫ АХМS МЦА…», «Мученицы Прасковьи». Такім чынам, з укладнога тэксту становіцца вядомай дата напісання дадзенага твору — 1646 г. У некаторых альбомах пра абраз Св. Параскевы прыведзены не дакладныя звесткі — памылкова фігуруе 1642 год[5][2]. Фрагмент тэксту, дзе фігуруе імя данатара, страчаны[2].

Абраз прайшоў рэстаўрацыю, у выніку чаго набыў свой першапачатковы выгляд (рэстаўратар А. Тарасік)[1].

Зноскі

  1. а б в г ДАТАВАНЫЯ АБРАЗЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ Архівавана 19 кастрычніка 2020.
  2. а б в Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
  3. Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
  4. Ярошевич, А. Белорусские иконы «Параскевы Пятницы» с житием // Волинська ікона: даслідження та реставрація: Науковий збірник. Випуск 12. Матеріали ХІІ міжнародної наукової конференції, м. Луцьк — Володимир-Волинський, 2-3 листопада 2006 року, Луцьк, 2006, с. 29-31
  5. Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — С. 27. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.

Літаратура правіць