Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр
Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр, праваслаўны манастыр у Беларусі, у Гомельскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. Створаны ў 2000 годзе шляхам ператварэння Свята-Пакроўскага прыхода ў вёсцы Карма (Добрушскі раён).
Манастыр | |
Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр | |
---|---|
![]() Храм і манастыр | |
52°20′38″ пн. ш. 31°30′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Карма |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Гомельская |
Дата заснавання | 8 жніўня 2000 года |
Рэліквіі і святыні | Мошчы святога праведнага Іаана Кармянскага |
![]() |
Названы ў гонар Іаана Кармянскага — протаіерэя, кананізаванага Беларускай праваслаўнай царквой у ліку праведных. Ягоныя мошчы знаходзяцца ў Свята-Пакроўскай царкве пры манастыры.
Свята-Пакроўская царква
правіцьПомнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя.
Спасылкі
правіць- Сайт манастыра Архівавана 17 мая 2013.
- Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр на сайце «Архіварта»