Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Груздава)

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Груздава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
55°00′53″ пн. ш. 27°00′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Груздава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Пастаўскае
Дата пабудовы 1875 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў першай палове XX ст.

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Царква пабудавана ў 1875 годзе з бутавага каменю і цэглы. Адноўлена ў 1996—1997 гадах.

Архітэктура правіць

 
Званіца і брама

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольная ў плане пабудова з трох’яруснай вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацверыках). Архітэктурны эфект заснаваны на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору — вуглавымі лапаткамі, прафіляванымі карнізамі, ліштвамі арачных праёмаў. У сілуэце храма дамінуе пакаты шацёр званіцы з макаўкай у завяршэнні.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць