Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бабруйшчына)
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Бабруйшчына Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці. Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Праваслаўны храм | |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
---|---|
55°10′18″ пн. ш. 28°05′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бабруйшчына |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1873 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000373 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудавана ў 1873 г. з цэглы[1]. Асвечана ў імя святога Іаана Прадцечы.
Архітэктура
правіцьХрам 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы, 2-ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асноўны аб'ём накрыты 4-схільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У дэкары выкарыстаны элементы старажытнарускага культавай архітэктуры: какошнікі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, фігурныя франтоны, паўкалонкі.
Зноскі
- ↑ Архіў Мінскай епархіі. ПСУ.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіцьСвята-Іаана-Прадцечанская царква (Бабруйшчына) на Вікісховішчы |
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бабруйшчына) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бабруйшчына) на сайце Radzima.org
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бабруйшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Бабруйшчына) на сайце «Архіварта»