Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Вялікая Каўпеніца)
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — колішні праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Каўпеніца (Баранавіцкі раён), размяшчалася адасоблена ад яе, каля могілак і шашы Мінск — Баранавічы. Помнік народнага драўлянага дойлідства XVIII ст.
Славутасць | |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
---|---|
| |
53°10′10,10″ пн. ш. 26°01′44,98″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікая Каўпеніца |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | народнае драўлянае дойлідства |
Дата пабудовы | 1781 год |
Гісторыя
правіцьУзведзена ў 1781 годзе за кошт Віленскага рымска-каталіцкага духавенства. Пры царкве царкве знаходзілася, пабудаваная асобна званіца з пяццю званамі. Станам на 1864 год пры царкве знаходзілася казённае вучылішча для дзяцей. Да яе належала прыпісная Сачыўская Праабражэнская драўляная царква. Настаяцелем прыхода ў 1879 годзе з’яўляўся протаіерэй Мікалай Савіч, высвечаны ў 1837 годзе.
Згарэла ў 1970-я гг. У пачатку XXI стагоддзя на месцы царквы быў усталяваны памятны крыж.
Архітэктура
правіцьЦарква мела крыжовую форму плана — да асноўнага зруба далучаліся 3 прытворы і апсіда з бакавымі рызніцамі. На галоўным фасаде ўзвышалася чацверыковая званіца з макаўкай. Двухсхільны дах пераходзіў над апсідай у гранёны вальмавы і быў завершаны па цэнтры і над апсідай макаўкамі. Фасады крапаваліся вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі, прамавугольнымі вокнамі, поясам цокаля, прафіляваным карнізам. У малітоўную залу шырокімі прасветамі расчыняліся бакавыя прыдзелы і апсіда.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 647.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202—213.
- Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879.