Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Вялікая Кракотка)

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Кракотка (Малая Кракотка) Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Славутасць
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Вялікая Кракотка (Малая Кракотка). Свята-Іаана-Прадцечанская царква (01).jpg
52°59′57,55″ пн. ш. 24°56′40,30″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Навагрудская епархія
Дата пабудовы 1812 год
Лагатып Вікісховішча Свята-Іаана-Прадцечанская царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

За 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе, на могілках. Пабудавана ў 1812 годзе з дрэва на месцы капліцы як уніяцкая Троіцкая, у 1885 годзе. перададзена праваслаўным, перабудавана ў 1887 годзе.

АрхітэктураПравіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам і з трох’яруснай званіцай на галоўным фасадзе (васьмярык на 2 чацверыках) і прамавугольнай апсідай. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, двухсхільны дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у трохграннае пакрыццё апсіды, да якой далучана нізкая рызніца. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць