Свята-Ільінская царква (Бялавічы)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у імя святога прарока Іліі ў вёсцы Бялавічы Івацэвіцкага раёна. Помнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму.

Праваслаўны храм
Свята-Ільінская царква
52°42′47″ пн. ш. 25°06′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бялавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства Беларусі
Дата заснавання 18 ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000293шыфр 112Г000293
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудавана ў 2-й палавіне 18 ст. з дрэва на месцы уніяцкай драўлянай царквы 1630 года.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольна-падоўжным зрубам, які пераходзіць у 2-гранную апсіду, 2-схільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца чацверыковая купальная вежа з макаўкай. У 19 ст. да фасада дабудаваны аднолькавы па вышыні каркасны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Інтэр'ер правіць

У інтэр'еры сцены дэкарыраваны пілястрамі з разнымі капітэлямі. Пры ўваходзе на 2 слупах размешчана галерэя хораў.

Брама-званіца правіць

У 1885 г. перад царквой з мясцовага бутавага каменю ўзведзена трохярусная шатровая брама-званіца. Яе масіўны ніжні ярус прарэзаны шырокай праязной аркай і ўмацаваны контрфорсамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору — лапаткі, руст, прамавугольныя панелі, ліштвы лучковых праёмаў.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць