Свята-Ільінская царква (Любча)

Свята-Ільінская царква — царква ў імя святога прарока Іліі знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Царква
Свята-Ільінская царква
53°45′12″ пн. ш. 26°03′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Любча
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская епархія
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль Руска-візантыйская архітэктура
Будаўніцтва 19101914 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 19101914 гг. з цэглы на месцы драўлянага храма.

Архітэктура правіць

 
Царква ў 1918 годзе

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Асновай падоўжана-восевай кампазіцыі з'яўляецца кубападобны аб'ём малітоўнай залы, накрыты 4-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Па восі захад-усход да яго далучаны прытвор, завершаны 2-яруснай шатровай з галоўкай вежай-званіцай і паўкруглая апсіда. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Галоўны ўваход аформлены магутным арачным парталампад 2-схільным пакрыццём.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць