Свята-Ільінская царква (Бешанковічы)

Бешанковіцкая Ільінская царква — праваслаўны храм, архітэктурны помнік рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудаваная ў Бешанковічах у 18661870 гг.

Праваслаўная царква
Ільінская царква
Belarus-Beshankovichy-Church of Prophet Elijah-5.jpg
Бешанковіцкая Ільінская царка
55°02′54″ пн. ш. 29°27′27″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Гарадскі пасёлак Бешанковічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар Мікалай Паўлавіч Высоцкі
Будаўніцтва 18661870 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000143шыфр 213Г000143
Лагатып Вікісховішча Свята-Ільінская царква на Вікісховішчы

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

АрхітэктураПравіць

У архітэктуры мураванага будынка адчуваецца імкненне да пампезнай манументальнасці, буйнамаштабнасці. Збудаванне цэнтрычнай крыжова-купальнай пяцігалоўкавай кампазіцыі, узнятай на высокі цокаль. Два перпендыкулярна скрыжаваныя нефы завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам з шатром і макаўкай. Аналагічныя меншыя па маштабе завяршэнні маюць квадратныя ў сячэнні вуглавыя вежы-званіцы. Гэта надае сілуэту храма стракатасць, пірамідальнасць, раўнаважкасць агульнай масы і частак будынка. У інтэр'еры крыжовыя скляпенні перакрыцця падтрымліваюцца чатырма слупамі.

У афармленні інтэр'ера выкарыстана алейная трафарэтная размалёўка.

ЛітаратураПравіць

  • Свята-Ільінская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 23.
  • Бешенковичская Ильинская церковь // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 60—61. — 536 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0525-6.
  • Бешенковичская Ильинская церковь // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 2. — С. 382.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

СпасылкіПравіць