Свята-Ільінская царква (Ніжні Церабяжоў)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Ніжні Церабяжоў Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Ільінская царква
Свята-Ільінская царква
Свята-Ільінская царква
51°49′29,36″ пн. ш. 26°43′26,99″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ніжні Церабяжоў
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1872 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1872 г. з дрэва, у канцы 20 ст. пабудавана званіца.

Архітэктура

правіць
 
Свята-Ільінская царква ў 2014 годзе

Помнік народнага дойлідства. Да цэнтральнага кубападобнага аб'ёму малітоўнай залы далучаны аб'яднаныя ў адзіны зруб бабінец і трох'ярусная чатырохгранная прытвор-званіца, пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай. Шатровыя бляшаныя пакрыцці званіцы і цэнтральнага зруба завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны разнастайнымі аконнымі праёмамі: здвоенымі трапецападобнымі ў малітоўнай зале, арачнымі ў кілепадобных ліштвах у бабінцы і апсідзе, прамавугольнымі ў прытворы. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кілепадобным бляшаным казырком на каваных вітых кранштэйнах.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць