Свята-Ільінская царква (Сурынка)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Сурынка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.
Славутасць | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
52°58′49″ пн. ш. 25°12′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сурынка |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Навагрудская епархія |
Дата пабудовы | 1861 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАрхітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольнм у плане зрубам, які пераходзіць у трохгранную апсіду, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над фасадам узведзены двух’ярусны крыжовы ў сячэнні барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Над арачным уваходным праёмам двухсхільны казырок і паўкруглая люкарна.
Званіца
правіцьПобач з царквой у 1990-я гг. пастаўлена брама-званіца. Яе асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, над якім з тыльнага вуглавога боку надбудавана двух’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобным купалпм. Супрацьлеглы вугал будынка вырашаны глыбокай 1-слуповай нішай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Сурынка)
- Свята-Ільінская царква (Сурынка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Сурынка) на сайце Radzima.org