Свята-Аляксандра-Неўская царква (Блізная)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі на мясцовых могілках[1].
Праваслаўны храм | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°56′47″ пн. ш. 24°56′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Блізная |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Пружанскае |
Архітэктурны стыль | раманскі |
Дата пабудовы | 1888 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя Правіць
Храм быў пабудаваны ў 1888 годзе з бутавага каменя і цэглы. У 2007 годзе будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура Правіць
Помнік архітэктуры раманскага стылю[2]. Складаецца з асноўнага прамавугольнага аб’ёма з трохграннай апсідай і квадратнай у плане званіцай. Званіцу вянчае чатырохгранны намёт з шырокімі пахіламі і цыбулепадобнай галоўкай . Аконныя праёмы — арачныя, з простымі ліштвамі. Царква — узор мясцовай інтэрпрэтацыі культавай пабудовы.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі Правіць
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Блізная) на сайце Глобус Беларусі (руск.)