Свята-Аляксандра-Неўская царква (Гомель)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Ільіча[1].
Праваслаўны храм | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
52°22′47″ пн. ш. 31°01′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
Тып будынка | царква |
Будаўніцтва | 1996—2003 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАсвячэнне храма ў гонар святога Аляксандра Неўскага ў горадзе Новая Беліца (зараз Навабеліцкі раён Гомеля) адбылося 15 красавіка 1861 года. У савецкі час будынак быў пераабсталяваны пад банк.
У вайну царква была адноўлена і да канца жніўня 1949 года дзейнічала. У 1949 годзе храм быў закрыты. Будынак быў пераабсталяваны пад піянерскі клуб. У 1960-х гадах будынак быў знесены.
У 1994 годзе рашэннем Гомельскага гарвыканкама адведзены зямельны ўчастак для будаўніцтва новага храма. У 1996 годзе закладзены падмурак і пачата будаўніцтва. 30 жніўня 2003 года храм быў асвячоны архіепіскапам Арыстархам.
Пры храме дзейнічае нядзельная школа[2].
Зноскі
- ↑ Аляксандра-Неўская царква Архівавана 31 сакавіка 2022.
- ↑ Храм св. блгв. кн. Александра Невского